viasna on patreon

У Бабруйску адзначылі ўгодкі Плошчы

2011 2011-12-20T13:44:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/babr-salid-plosh-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

19 снежня ў Бабруйску прайшлі дзве акцыі, якімі гараджанам нагадалі пра сумныя падзеі мінулага года. Першую зладзілі два маладых чалавекі, удзельнікі Плошчы -- яны надзелі на твары марлевыя маскі з надпісам “ШОС”, у руках трымалі запаленыя знічы. Хлопцы ў такім выглядзе праехалі некалькі прыпынкаў на тралейбусе, выйшлі на прыпынку “плошча Леніна” (менавіта там улетку праходзілі маўклівыя акцыі) і паставілі знічы на прыпынку.

Другая акцыя прайшла пазней на плошчы Перамогі, ля помніка ахвярам рэпрэсій. Бабруйчане рамясцілі на дрэвах вялікія партрэты палітвязняў. Таксама мясцовыя дэмактывісты адзначылі, што наведалі ў гэты дзень храмы і перадавалі святарам паперкі з імёнамі вязняў сумлення, каб тыя маліліся за іх здароўе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства