viasna on patreon

Спатканне Алеся Бяляцкага з бацькам магчымае толькі на паперы (+копіі дакументаў)

2011 2011-12-20T13:06:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vysockaja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня суда Першамайскага раёна Менска Тамара Высоцкая

Старшыня суда Першамайскага раёна Менска Тамара Высоцкая

Сёння жонка зняволенага праваабаронцы атрымала другі па ліку адказ ад старшыні суда Першамайскага раёна Менска Тамары Высоцкай наконт магчымасці спаткання Алеся з бацькам. Адказ суддзі па сутнасці нічога не мяняе.

Бацька Алеся Бяляцкага знаходзіцца на мяжы жыцця і смерці, таму тут важная кожная хвіліна.

Зыходзячы з папярэдняга адказу, Наталля ў паўторнай заяве прасіла суддзю пры станоўчым вырашэнні пытання ў дакуменце на дазвол спаткання, па-першае, указаць адрас месца спаткання і, па-другое, даць указанне адпаведным структурам пра прыняцце неабходных мераў для забеспячэння гэтага спаткання.

На гэта спн. Высоцкая адказвае, што “суд Першамайскага раёна г. Менска лічыць магчымым ажыццявіць яго [спаткання] прадастаўленне, у тым ліку с канваіраваннем абвінавачанага да месца спаткання за межы СІЗА №8 пры ўмове арганізацыі бяспекі падчас шляху следавання і спаткання і неадкладнага вяртання да месца утрымання пасля спаткання”. На пытанне, чым па сутнасці гэты адказ адрозніваецца ад папярэдняга, суддзя толькі заўважыла, што “і так пайшла насустрач”.    

Пасля такога адказу сваякі Алеся Бяляцкага апынуліся ў поўнай разгубленасці. Хто ім зможа даць адказ, якім чынам можа адбыцца спатканне Алеся Бяляцкага з цяжка хворым бацькам, якое суд “лічыць магчымым”?

Яшчэ ўчора ў Наталлі была невялічкая надзея, што вырашэнне гэтага пытання знаходзіцца ў кампетэнцыі Дэпартамента выканання пакаранняў, куды разам з адвакатам яна аднесла адпаведную заяву. Аднак з Дэпартамента паведамілі, што паводле заканадаўства асобы, якія ўтрымліваюцца пад вартай, маюць права на спатканне са сваякамі ў адведзеных для гэтага памяшканнях у месцах утрымання пад вартай. “Іншага парадку прадастаўлення спаткання асобам, у дачыненні да якіх абвінаваўчы прысуд не ўступіў у сілу, не прадугледжана”, - падвёў рысу ў адказе на заяву С.І. Працэнка, які часова выконвае абавязкі начальніка Дэпартамента.

 

Адказ суддзі Т.Высоцкай ад 19.12.2011
Адказ суддзі Т.Высоцкай ад 20.12.2011
Адказ з Дэпартамента выканання пакаранняў ад 20.12.2011

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства