Салігорскія ідэолагі публічна абмеркавалі хаду прымусовай падпіскі

2011 2011-12-20T10:33:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gazeta.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На мінулым тыдні ў раённым выканкаме адбылася чарговая сходка штатных ідэолгаў. Адмысловы рэпартаж з паседжання быў паказаны Салігорскім тэлеканалам. Перш за ўсё мясцовыя прапагандысты ўзнялі пытанне аб прымусовай падпісцы на друкаваныя выданні.

Незалежныя СМІ ўжо не аднойчы пісалі аб шматлікіх фактах прымусу да падпіскі на дзяржпрапаганду ў Салігорскім рэгіёне. Мясцовыя ідэолагі, аднак, прызналі сваю працу ў гэтым накірунку “недастаткова актыўнай”. Галоўны ідэолаг Салігоршчыны Мікалай Маскевіч загадаў яшчэ больш павялічыць тэмпы, каб да 26 снежня дасягнуць мінулагадовых паказчыкаў па падпісцы.

Салігорскія праваабаронцы лічаць гэткую сітуацыю абсурднай:

- Адэкватныя людзі, калі іх ловяць на чымсці непрыстойным, спрабуюць неяк выправіцца ці прынамсі схаваць свой сорам. Нашы ідэолагі сваімі непрыстойнасцямі выхваляюцца, - кажа сябра БХК Леанід Мархотка. - Калі раней для неправавых дзеянняў выкарыстоўвалі “тэлефоннае права”, дык зараз яны нават не цураюцца паказваць паседжанні па прымусовай падпісцы наўпрост па тэлевізіі.

Былі на паседжанні адзначаны і сваеасаблівыя перадавкі ідэалагічнага фронту. План па прымусовай падпісцы, па інфармацыі намесніка Салігорскага раённага вузла паштовай сувязі Юрыя Скрабунова, на дазены момант ужо выканалі адміністрацыі Завода тэхналагічнага абсталявання, ЗАТ “Калінка”, ТАА “Пассат”, Старобінскі торфабрыкетны завод, Аўтобусны парк №1, ЖГК “Комплекс” і некаторыя іншыя.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international