27 ліпеня ў Берасьці пройдзе мітынг, прымеркаваны да Дня незалежнасьці

2006 2006-07-25T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паводле інфармацыі фонду Дзедзіч, 27 лiпеня ў Берасьці ў 17-30 на стадыёне "Будаўнiк" адбудзецца мiтынг "За свабоду! За незалежнасьць!", якi прысьвечаны 16-й гадавiне прыняцьця Дэкларацыi аб дзяржаўным суверэнiтэце Рэспублiкi Беларусь. "З тых часоў, пакуль кiраўнiком Беларусi ня стаў Аляксандр Лукашэнка гэты дзень зьяўляўся дзяржаўным сьвятам нашай краiны - Днём незалежнасьцi. 16 год таму беларусы заявiлi на ўвесь сьвет, што яны хочуць будаваць свой дом, што яны вартыя называцца народам.
Удзел у мiтынгу возьме лiдэр дэмакратычных сiлаў Беларусi Аляксандр Мiлiнкевiч. У гэты дзень ён мае намер таксама наведаць уладальнiкаў маршрутных таксовак, якiя галадаюць, настойваючы на адмене незаконнага рашэньня падатковых органаў, паводле якога яны мусяць плацiць дзесяткi мiльёнаў рублёў.
Правядзенне мiтынгу падтрымана аб'яднанымi дэмакратычнымi сiламi Берасьця. У праграме: выступ лiдэра дэмакратычных сiлаў Аляксандра МІЛІНКЕВІЧА; выступы грамадзкiх дзеячоў краiны i гораду; запiс у сябры дэмакратычных партый i грамадзкiх арганiзацый; раздача сiмволiкi кампанii "За Свабоду"; песьнi ў выкананьнi барда Зьмiцера Бартосiка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international