У Глыбоцкай калоніі не хочуць размаўляць пра Зміцера Дашкевіча

2011 2011-12-20T09:50:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dashkievich_kraty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Палітвязень Зміцер Дашкевіч

Палітвязень Зміцер Дашкевіч

Глыбоцкія прадстаўнікі руху “За Свабоду”, БХК і БАЖ спрабавалі трапіць на прыём да начальніка калоніі №13, каб даведацца пра стан здароўя і ўмовы ўтрымання Зміцера Дашкевіча. Але ўдалося сустрэцца толькі з намеснікам кіраўніка ўстановы, які па сутнасці так і не адказаў на пытанні актывістаў.

Зняволенага кіраўніка «Маладога Фронту» Зміцера Дашкевіча этапавалі ў Глыбоцкую калонію 27-га верасня.

 

“Мы меркавалі даведацца ў начальніка калоніі №13, ці здаровы Зміцер Дашкевіч, ці можна яму перадаць нейкую перадачу або пералічыць грошы на ягоны рахунак. Але дачакацца начальніка калоніі не ўдалося – да нас выйшаў толькі ягоны намеснік. Ні на адно пытанне ён толкам не адказаў – гаварыў толькі, каб мы звязваліся з самім Дашкевічам або ягоным адвакатам, калі хочам нешта высветліць”, -- распавёў глыбоцкі актывіст кампаніі “Гавары празду” і руху “За свабоду” Яраслаў Берніковіч.

 

Зміцер Дашкевіч правёў у зняволенні ўжо год. Ён асуджаны на 2 гады зняволення нібыта за хуліганства. Суд прызнаў, што 18 снежня 2010 года Зміцер Дашкевіч і актывіст «Маладога Фронту» Эдуард Лобаў збілі ў Мінску мінакоў. Дашкевіч і Лобаў сваёй віны не прызналі. Яны заявілі, што гэта была правакацыя спецслужбаў напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international