У Брэсце ўзгадалі падзеі мінулагодняй Плошчы

2011 2011-12-20T09:46:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/brest-svechka.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Увечары 19 снежня ў абласным цэнтры мясцовыя актывісты палітычных партый і грамадскіх арганізацый далучыліся да акцыі “Запалі свечку надзеі ў сваім сэрцы”, якая  была прымеркавана да гадавіны разгону Плошчы 2010 года.

Удзельнікі акцыі (сярод якіх былі і тыя, хто браў непасрэдны ўдзел у тагачасных падзеях) сабраліся на плошчы Свабоды, дзе запалілі лампады і паставілі іх ля помніка, усталяванага ў гонар тых, хто вызваляў Брэст у 1944- м годзе ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Побач са свечкамі актывісты пакінулі таблічку з надпісам “Запалі свечку надзеі ў сваім сэрцы” і датай “19 снежня 2011 года”.
Таксама ў гэты дзень на пешаходнай вуліцы Савецкай абласнога цэнтра мінакам былі раздадзены зборнікі вершаў экс-кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева “Лісты ды Волі”, куды вайшлі і творы, напісаныя аўтарам падчас знаходжання ў СІЗА КДБ і пад хатнім арыштам.
Як патлумачыў адзін з ініцыятараў акцыі Ігар Маслоўскі, падаваць заўку на правядзенне іншых мерапрыемстваў было бессэнсоўна, бо напрацягу гэтага года Брэсцкі гарвыканкам не дазволіў  ніводнага пікета альбо мітынга прадстаўнікам апазіцыі.

Ніякіх інцыдэнтаў падчас акцый у Брэсце не назіралася.



Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international