“Год пасля. У Беларусі працягваюцца рэпрэсіі”

2011 2011-12-19T17:45:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/narvegi.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заява Нарвежскага Хельсінкскага камітэта

19 снежня мінулага года мы сталі сведкамі таго, як тысячы мірных грамадзян сабраліся ў цэнтры Менску ў знак пратэсту супраць прыгнёту і фальсіфікацыяў на прэзідэнцкіх выбарах. У тую ноч ўсе надзеі на прагрэс былі разбураныя, пасля таго як мы пабачылі, як праваахоўныя сілы збівалі пратэстуючых і арыштоўвалі іх сотнямі. Кандыдаты ў прэзідэнты, лідэры апазіцыі, лідэры грамадзянскай супольнасці і звычайныя грамадзяне былі кінутыя ў аўтобусы і адвезеныя ў турму. Тысячы беглі, уцякаючы ад салдатаў і міліцыі, якія збівалі ўсіх без разбору.

Мінуў год, а беларускія грамадзяне працягваюць уцякаць.

Алесь Бяляцкі, лідэр праваабарончага цэнтра “Вясна”, які на працягу многіх гадоў дапамагаў ахвярам рэжыму і, у прыватнасці, асобам, пазбаўленым свабоды, у цяперашні час з’яўляецца асуджаным да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі ўзмоцненага рэжыму. Кандыдаты ў прэзідэнты Андрэй Саннікаў і Мікалай Статкевіч, прадстаўнік штабу Саннікава Зміцер Бандарэнка знаходзяцца ў турме. Эдуард Лобан, Зміцер Дашкевіч і Павел Севярынец былі асуджаныя да вялікіх тэрмінаў турэмнага зняволення. Яны намагаліся служыць і спрыяць лепшай будучыне беларускага грамадства. За гэта ўсе яны былі кінутыя ў турмы пасля 19 снежня 2010 года”.

“Магчымасць уплываць на гэтую краіну, верагодна, ніколі не была лепшай, – кажа генеральны сакратар Нарвежскага Хельсінкскага камітэта Б’ёрн Энгесланд. – Ніколі раней беларускі лідэр не сутыкаўся за такім эканамічным крызісам, які б суправаджаўся абвалам нацыянальнай валюты, вострым матэрыяльным недахопам і памяншэннем валютных рэзерваў. Рэпрэсіі супраць любога з ягоных апанентаў з’яўляюцца, бадай, найбольшай прыкметай таго, што ён адчувае сябе неабароненым. Тым не менш, еўрапейскія краіны і інстытуты, здаецца, не ў стане прыняць узгодненую і эфектыўную палітыку ў дачыненні да Беларусі. Існуе настойлівая неабходнасць гэта зрабіць, каб пераканацца, што гэтая палітыка будзе падтрымлівацца ўсімі, замест яе разбурэння асобнымі краінамі еўрапейскай супольнасці. Мы лічым, што Нарвегія ў тым ліку магла б адыгрываць больш актыўную ролю ў гэтых намаганнях”.

Рэпрэсіі супраць дэмакратычных актывістаў Беларусі 19 снежня мінулага года былі беспрэцэдэнтнымі нават для Беларусі. З таго часу кантроль над грамадствам стаў яшчэ больш жорсткім. Людзей затрымліваюць і запалохваюць; быў ўзмоцнена кантроль службаў бяспекі. Незалежныя сродкі масавай інфармацыі знаходзяцца пад пагрозай закрыцця, штрафаў або крымінальнага пераследу. Адвакаты лідэраў апазіцыі былі пазбаўлены адвакацкіх ліцэнзіяў. Прадстаўнікам АБСЕ і спецыяльным дакладчыкам праваабарончых арганізацыяў адмаўляюць ва ўездзе ў краіну, як і замежным праваабаронцам.

У беларускіх турмах палітычныя зняволеныя знаходзяцца пад вялізным псіхалагічным ціскам, многія з іх сталі ахвярамі дрэннага абыходжання, а здароўе некалькіх зняволеных пагоршылася. Мы вельмі занепакоеныя здароўем Андрэя Саннікава і Змітра Бандарэнкі, а таксама здароўем Дашкевіча і Бяляцкага. Яны жывуць у вельмі дрэнных умовах, яны маюць абмежаваны доступ да сем’яў, адвакатаў і харчовых перадачаў. Ужо доўгі час прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч, які толькі што скончыў галадоўку, з’яўляецца палітычным зняволеным.

Аляксандру Лукашэнку не мусяць дазволіць працягваць спробы разбурэння лепшай будучыні беларускага народа.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international