Старшыня Першамайскага суду адмовілася перарабіць дазвол на спатканьне Алеся Бяляцкага з бацькам

2011 2011-12-19T18:29:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vysockaja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня суда Першамайскага раёна Менска Тамара Высоцкая

Старшыня суда Першамайскага раёна Менска Тамара Высоцкая

Старшыня суда Першамайскага раёна Менска Тамара Высоцкая, да якой у другі раз сёньня зьвярнулася жонка праваабаронцы Алеся Бяляцкага Наталля, адмовілася перарабляць дазвол на спатканьне асуджанага з родным бацькам.

Апошняя надзея - на Дэпартамент выкананьня пакараньняў, куды разам з адвакатам Наталля аднесла заяву. Паперы прынялі і прапанавалі за адказам прыйсьці заўтра.

* * *

Жонка Алеся Бяляцкага Наталя вымушаная ў другі раз звярнуцца да старшыні суду Першамайскага раёна Менска, паколькі ліст, які ёй выдалі ў судзе, не можа быць прыняты да выкананьня адміністрацыяй турмы №8 Жодзіна, дзе ўтрымліваецца праваабаронца.

Службы, якая мае права на этапіраваньне і перавозку тых, хто чакае ўступленьне ў сілу прысуду, у гэтай установе (турма №8) няма. У прыватнасьці, гэтым займаецца ГУУС Менгарвыканкама, дзе прадугледжаная адмысловая служба для канваіраваньня.

Увогуле, Крымінальна-выканаўчы кодэкс РБ прадугледжвае магчымасьць развітаньня з блізкімі толькі для для асуджаных асобаў, а тыя, хто чакае ўступленьня прысуду ў сілу, дакладнай пацэдуры не існуе, альбо яна закрытая.

Бацька зьняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага знаходзіцца на мяжы жыцьця і сьмерці, і таму “адлік часу ідзе нават не на дні, а на гадзіны”. І тым не меней, зараз усё залежыць ад волі і прафесійнасці аднаго чалавека – старшыні суду Першамайскага раёна Менска Тамары Высоцкай.

Нагадаем, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, кіраўнік закрытага ўладамі праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі 24 лістапада быў асуджаны да чатырох з паловай гадоў пазбаўленьня волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці. Ён прызнаны вінаватым ва ўтойваньні даходаў у асабліва буйным памеры. Зараз ён утрымліваецца ў следчым ізалятары (турма №8) Жодзіна.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international