Берасьцейскія камерцыйныя шапікі пераносяць з цэнтру на ўскраек гораду

2006 2006-07-24T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Згодна з рашэньнем Берасьцейскага гарвыканкаму, уладальнікі камерцыйных шапікаў на пляцоўцы паміж вуліцамі Міцкевіча й Карбышава, што ў цэнтры Берасьця, мусілі яшчэ да 1 чэрвеня пакінуць гэта месца, паведамляе Радыё Свабода. На вызваленым пляцы плануецца збудаваць сучасны гандлёвы цэнтар. Аднак новы арандатар гэтага месца нікога з былых арандатараў браць у долю не зьбіраецца.
Уладальнікі павільёнаў, у сваю чаргу, рашэньне аб зносе павільёнаў лічылі незаконным, і не пакідалі сваіх месцаў, а некаторыя зь іх цяпер абскарджваюць гэта рашэньне ўладаў у Вышэйшым Гаспадарчым судзе.
24 ліпеня на спрэчную пляцоўку падцягнулі аўтакран і некалькі грузавых машын і паступова пачалі вывозіць шапікі. Большасьць прадпрымальнікаў пасьпелі вывезьці свае рэчы й тавары з павільёнаў у выходныя дні. Уладам спатрэбіцца яшчэ дзень, каб дарэшты закончыць вываз.
Як стала вядома Радыё Свабода, усё вывозяць на вуліцу Чарнянскую, што на ўскрайку гораду, дзе прадпрымальнікам прапанавана новае месца для гандлю. Аднак наўрад ці гэта іх задаволіць. Бо цяпер іх разьмясьцілі на тэрыторыі, на якой зьбіраюцца ў хуткім часе збудаваць рынак.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international