У Віцебску затрымалі Сяргея Каваленку

2011 2011-12-19T13:18:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kavalenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Каваленка

Сяргей Каваленка

У дні, калі адбывюцца маштабныя апазіцыйныя акцыі, прэвентыўна затрымліваць спадара Каваленку стала ўжо “традыцыяй”. Але гэтым разам супрацоўнікі Першамайскага РАУС заявілі, што актывісту, пакаранаму “хатняй хіміяй”, можа быць зменены рэжым пакарання -- на турэмнае зняволенне.

Як распавяла жонка актывіста Алена Каваленка, яго забралі з дому ў інспекцыю па выкананні пакаранняў -- нібыта каб пагаварыць пра скаргі, якія ён напісаў у абласную пракуратуру. Аднак па тэлефоне Сяргей Каваленка сказаў, што гаворкі пра скаргі нават не было. Следам за ім у інспекцыю з’явіліся супрацоўнікі Першамайскага РАУС , і як кажа актывіст, рыхтуюць дакументы на змену рэжыму ўтрымання паводле артыкулу 415 Крымінальнага кодэксу.

Нагадаем, што сябра КХП БНФ адбывае тэрмін умоўнага пакарання за вывешванне бел-чырвона-белага сьцяга на гарадской навагодняй елцы ў 2010 годзе. Супрацоўнікі міліцыі зафіксавалі некалькі парушэнняў з боку актывіста, якія могуць стаць нагодай для змены рэжыму ўтрымання на больш строгі. Сяргей Каваленка лічыць, што абвінавачанні супраць яго надуманыя і беспадстаўныя.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international