Грамадскія актывісты Баранавічаў напісалі лісты палітвязням

2011 2011-12-19T13:10:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baran-listy-palit.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавіцкія грамадскія актывісты Сяргей Гоўша, Вячаслаў Болбат, Рыгор Грык, Анжаліка Камбалава, Вячаслаў Сухарэбскі, Віктар Сырыца, Міхась Бернат і іншыя 19 снежня напісалі і адправілі 43 лісты палітычным зняволеным краіны, асуджаным за падзеі 19 снежня 2010 года ў Мінску. Лісты маральнай падтрымкі былі адпраўлены Андрэю Саннікаву, Мікалаю Статкевічу, Зміцеру Бандарэнку, Паўлу Севярынцу, Эдуарду Лобаву, Зміцеру Дашкевічу.

- Мінуў год з тых драматычных падзей, якія адбыліся 19 снежня 2010 года ў Мінску. Мы, безумоўна, хацелі не толькі маральна падтрымаць палітвязняў, але і выказалі надзею аб найхутчэйшым іх вызваленні, неабходнасці аб’яднаньня ўсіх дэмакратычных сілаў краіны. Ну, і канешне ж, мы павіншавалі нашых змагароў за дэмакратыю і вольныя выбары з надыходзячым святам Божага нараджэньня і Калядамі,– паведаміў старшыня гарадзкой суполкі “Руха”За свабоду” Віктар Сырыца.

Лісты маральнай падтрымкі таксама былі адпраўлены палітвязням Алесю Бяляцкаму, Мікалаю Аўтуховічу, Яўгену Васьковічу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства