Ізноў 19 сьнежня: хроніка падзеяў (аднаўляецца)

2011 2011-12-19T22:14:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/2011-12-19.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота  Антона Сурапіна, bnp.by

Фота Антона Сурапіна, bnp.by

У кватэру, дзе пражывае актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Максім Вінярскі, ад самай раніцы патрапілі супрацоўнікі крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУСа. Калі маці Максіма спрабавала вынесьці сьмецце, яны ўвайшлі ў кватэру і адмаўляюцца яе пакідаць. Пры гэтым аніякіх падстаў не называюць. Сам Максім Вінярскі  на гэты час дома адсутнічае.

Каля 9-й раніцы машыну, якой кіраваў віцебскі каардынатар руху «За Свабоду» Хрыстафор Жаляпаў, затрымалі супрацоўнікі ДАІ. Апрача гаспадара, у машыне былі незалежны журналіст Зміцер Казакевіч, сябар КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў і Аляксей Гаўруцікаў, давераная асоба Мікалая Статкеівіча ў час мінулай прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. Яны ехалі ў Шклоўскую калонію. Усіх адвезлі ў Віцебскае ДАІ.

Стала вядома, што супрацоўнікі міліцыі расшукваюць былога палітвязня Мікіту Ліхавіда.

Пад час асьвятленьня акцыі, якую праводзілі актывісткі FEMEN, ахова будынка КДБ ў Менску каля 11 раніцы затрымала відэааператара «НН» Таццяну Гаўрыльчык, фатографа Юлію Дарашкевіч і яшчэ адну журналістку, імя якой пакуль невядома. Як паведамляюць калегі, магчыма гэта замежная журналістка. Дзяўчаты з FEMEN паспелі збегчы. Па недакладных звестках - затрыманая таксама аўстралійскі тэлеаператар Кітці Грын. Яе адпусцілі з КДБ ў 17-30.

У 11-20 каля будынку КДБ затрыманы Аляксандр Баразенка. Яго адвезлі ў Цэнтральны РУУС. Прычына затрыманьня невядомая. Зараз ён на волі.

Насту Палажанку па тэлефоне афіцыйна папярэдзілі з Генеральнай пракуратуры пра недапушчальнасць правядзення масавага мерапрыемства 19 снежня і парушэння закона. Пісьмовае папярэджанне паабяцалі даслаць поштай.

12-50. Каля свайго дому невядомымі затрыманы былы палітвязень Сяргей Казакоў. Без тлумачэння прычын яго пасадзілі ў аўтамабіль і звезлі ў невядомым накірунку. Стала вядома, што ён утрымліваецца ў Ленінскім РУУСе Менска.

Каля 14-00 ў БАЖ паступіла інфармацыя пра затрымане двух незалежных тэлежурналістаў, якія раскладалі здымачную апаратуру ў раёне плошчы Свабоды — гэта Вольга Чайчыц і Сяргей Кавалёў.

16-20. У Менску на выхадзе з дому затрыманы сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Віталь Рымашэўскі. Яго затрымалі чатыры чалавекі ў цывільным, якія пагрузілі яго ў сіні мікрааўтобус. Пра гэта паведаміў сам Віталь Рымашэўскі, які паспеў сказаць, што расцэньвае гэты факт як выкраданьне. Зараз ён у Фрунзенскім РУУС.

16-45. У двары дома, дзе пражывае лідэр АГП Анатоль Лябедзька некалькі гадзін дзяжурыць аўтамабіль “Жыгулі” і мікрааўтобус з падазронымі асобамі. Усе яны ў цывільным. Яго затрымалі ў 17-30.

17-00. На пляцоўцы кватэры Насты Палажанкі дзяжураць міліцыянты. Машына міліцыі стаіць пад пад'ездам. Пра гэта былая палітзняволеная паведаміла ў сваім Фэйсбуку.

17-10. Тацяна Шапуцька паведаміла, што да яе прыходзілі супрацоўнікі міліцыі, а затым доўга званілі ў дамафон. Ёй хутка трэба йсці на заняткі, таму актывістка непакоіцца, што можа быць затрыманая.

18-20. Карэспандэнты Свабоды паведамляюць, што каля музэя Вялікай айчыннай вайны і за Палацам Рэспублікі на Кастрычніцкай плошчы стаяць больш за паўтара дзясятка аўтобусаў і машынаў са спэцназам і ўнутранымі войскамі, а таксама чатыры аўтазакі МАЗ. Абапал плошчы — вялікая колькасьць пераапранутых супрацоўнікаў спэцслужбаў, узмоцненыя міліцэйскія патрулі, вядзецца пільны дагляд пасажыраў у мэтро.

18-50. Каля Нямігі затрыманы Аляксандр Арцыбашаў і яшчэ некалькі чалавек, якія спрабавалі запусціць у неба кітайскія ліхтарыкі. Пра гэта паведамляе ў facebookу Міхась Пашкевіч. Вядомыя прозвішчы Дашы  Белюс і Віталя Васількова.

18-55. Непадалёку каля Кастрычніцкай плошчы затрыманыя  Алена Ліхавід, Мікіта Ліхавід і Васіль Парфянкоў. Іх адправілі ў Цэнтральны РУУС. 

19-16. Затрыманы Аляксандр Сцепаненка з Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

19-29. Прынамсі двух чалавек затрымалі каля Чырвонага касцёла на вачах у карэспандэнта «Нашай Нівы». Каля бажніцы згуртавалася каля 50 пратэстоўцаў. Адразу туды рушылі машыны спецназа. Здаецца, яны збіраюцца затрымаць яшчэ больш людзей.(Наша ніва)

19-30. Каля Чырвонага касцёла затрымана 5 чалавек.Сярод іх - Бязлюдаў. Фатографа Віктара Драчова людзі ў цывільным штурхнулі на зямлю з метровага парапета. У руках ён трымаў здымач, таму не здолеў згрупавацца і моцна пашкодзіў калена.

19-35. Затрыманая назіральніца Беларускага Хельсінскага камітэту Юля Хлашчанкова. Таксама затрыманая Святлана Траццякова. Абедзьве дзяўчыны дастаўлены ў РУУС Маскоўскага раёну.  Пазней Хлашчанкову забрала хуткая дапамога. Верагодна яна моцна збітая.

19-40. Ля Чырвонага касцёла затрыманыя Зьміцер Крымінецкі  і яшчэ каля 5 чалавек.

19-41. Адзін бусік цалкам запоўнены затрыманымі. Падагналі другі бусік. На вачах рэпарцёраў НН у яго пацягнулі хлопца з дзяўчынай. Пяць хлопцаў пра спробе затрымання ўзяліся ў счэпку. Спецназаўцы пацягнулі іх, але не здолелі разарваць ланцуг. Вырвалі толькі аднаго дзецюка, астатнія паваліліся, але не даліся. Абураная жанчына пакетам перацягнула спецназаўца па спіне.

19-45. У скверы на плошчы Якуба Коласа затрыманыя актывісты "Еўрапейскай Беларусі" Ганна Кавалеўская, Марыя Касьян. Андрэй Молчан, Сяргей Лыскоў і невядомы малады чалавек.

19-52. Сярод затрыманых ля Чырвонага касцёлу – маладафронтаўцы Мускі Міхась, Васільеў Раман, Пратасавіцкі Андрэй, Яроменак  Уладзь, а таксама Алесь Макаеў, Абрамовіч, Наста Шулейка. Сённяшнія затрыманні, адзначае карэспандэнт НН, былі надзвычай жорсткімі — людзей цягалі па прыступках, лупілі па галовах.

20-10. У Маскоўскі РУУС на двух аўтобусах адвезлі 19 чалавек.

20-20. Затрыманых у двары ля плошчы Коласа (Маша  Касьян, Ганна Кавалеўская, Сяргей Лыскоў, Молчан Андрэй) правезлі ў аўтамабілі па вуліцах і адпусцілі без складаньня пратаколаў.

20-45. У Цэнтральным РУУСе прыкладна 12 чалавек.

Па стане на 21-45 вядома, што з Цэнтральнага РУУСа адпусцілі ўсіх 12 затрыманых без складаньня пратаколаў. Высветлілася, што ў іх ліку былі Тацяна Грыбкоўская і Радзівон Безлюдаў. Гадзіну раней адпусцілі журналістак Юлю Дарашкевіч і Таццяну Гаўрыльчык.

З Ленінскага РУУСа былі адпушчаныя трое непаўнагадовых. На астатніх склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемства (арт. 23.34. КаАП). Высветлілася, што сярод дастаўлнных у Ленінскі РУУС – актывістка Наталля Манькоўская.

У Маскоўскім РУУСе таксама некалькі затрыманых удзельнікаў акцыі. Вядома прозвішча Святланы Завізурынай. Магчыма, што сюды даставілі Максіма Вінярскага і Баланцэвіча.

22-00. Апошнія затрыманыя ў гэты дзень - актывісты Руху "За свабоду" - Арцём Лява і Юрась Шпак-Рыжкоў. Яны былі затрыманыя ў Серабранцы і дастаўленыя ў Ленінскі РУУС.

ВІЦЕБСК

Міліцыя затрымала Сяргея Каваленку. Ён паведаміў па тэлефоне, хто гэта супрацоўнікаў інспекцыі па выкананьні пакараньняў. Аднак затым ён патрапіў у  Першамайскаі РАУС Віцебска.

ГАРОДНЯ

Былога палітвязня Алеся Кіркевіча ў Гродне 19 снежня выклікалі на «прафілактычную гутарку» ў міліцыю. Улады баяцца сімвалічных акцый пратэсту на ўгодкі масавай маніфестацыі супраць фальсіфікацыі вынікаў народнага волевыяўлення, паведамляе "Наша ніва".

Андрэя Пачобута на 16.00 выклікаюць у Гародні інспекцыю па выкананню прысудаў, адтуль павязуць у пракуратуру. З чым гэта звязана, пакуль, што не вядома. Аб гэтым паведаміў сам Пачобут у сацыяльных сетках.

Участковыя наведаліся ў кватэры мясцовых лідараў АГП Юрыя Істоміна і Дзмітрыя Бандарчука. Абодвух папярэдзілі пра недапушчальнасць несанкцыянаваных акцый.

МАЛАДЭЧНА.

Як паведаміў «НН» чытач з Маладзечна, у горадзе праходзіць акцыя. Каля помніка «Пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі» удзельнікі запалілі знічы. Міліцыянты схапілі 5 чалавек, сярод іх мясцовыя праваабаронцы Алеся Капуцкага і Эдуарда Баланчука. Імёны іншых затрыманых пакуль невядомыя. У цэнтры горада дзяжурыць міліцэйскі аўтазак. Побач шмат міліцыянтаў. (Наша ніва)

БАРЫСАЎ

Сёньня раніцай адзін з барысаўскіх дэмакратычных актывістаў, давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2010 года Уладзіміра Някляева, сябра АГП Міхаіл Васільеў заўважыў, што каля яго дома ў аўтамабілі дзяжураць настойлівыя асобы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international