Гомельскія дэмакраты пра Андрэя Зайцава: «Памятаць, каб не паўтаралася»

2011 2011-12-19T10:30:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/znich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

18 снежня гомельскія дэмакраты, актывісты кааліцый АДС і «Наша альтэрнатыва» ўшанавалі памяць Андрэя Зайцава, сябра руху супраціву «Зубр», які трагічна загінуў — скончыў жыццё самагубствам 20 снежня 2001 года. Гомельскія апазіцыянеры – каля трыццаці чалавек, наведалі могілкі, дзе пахаваны актывіст, усклалі вянкі, запалілі знічы і памаліліся за загінуўшага.

Паплечнікі і сябры загінуўшага ўпэўнены, што маладога чалавека зацкавалі супрацоўнікі КДБ. Аб гэтым ён напісаў сам ў перадсмяротнай нататцы. Вядома, што напярэдадні смерці маладога чалавека спрабавалі завербаваць чэкісты, яго шантажавалі, пагражалі турмой. Гомельскія апазіцыянеры ведалі пра спробы КДБ завербаваць Андрэя Зайцава, таму пасля яго смерці звярталіся ў пракуратуру з патрабаваннямі ўзбудзіць крымінальную справу па факту давядзення да самагубства, але скаргі засталіся без задавальнення.

На могілках паплечнікі і сябры ўспаміналі Андрэя Зайцава і тыя факты, якія прывялі да трагічнай гібелі 23-гадовага юнака. «Андрэй быў жыццярадасным чалавекам, выдатным арганізатарам, ён змог павесці за сабой моладзь. Яго самагубства выклікае шмат пытанняў, адказаў на якія мы не атрымалі і па сённяшні дзень. Фактычна яго забілі, але за злачынства ніхто не панёс пакарання, наадварот, супрацоўнікі спецслужбаў намагаліся ўсялякімі бруднымі метадамі ачарніць памяць юнака», - адзначыў Андрэй Толчын. Ён выказаў спадзяванне, што прыйдзе час, калі акалічнасці смерці Андрэя Зайцава будуць вядомыя грамадству.

Актывіст «Маладога фронту» Андрэй Цянюта дадаў, што і зараз моладзевыя актывісты церпяць ціск ад супрацоўнікаў спецслужбаў, і распавёў пра сваю гісторыю: як яго дапытвалі ў КДБ, а потым вазілі на псіхіятрычную экспертызу, каб даказаць, што ён псіхічна хворы чалавек. Затым Андрэя Цянюту забралі ў войска, нягледзячы на праблемы са здароўем і тым, што першапачаткова па розных дыягназах ён не падпадаў пад прызыў. Але дыягназ быў хутка зменены, і не паспеў малады чалавек прайсці розныя юрыдычныя працэдуры, абскардзіць неправамерныя рашэнні ў судзе, як яго забралі ў войска. Таксама актывіст дадаў, што і сёння апазіцыянераў звальняюць з працы, пагражаюць ім рознымі праблемамі, аказваюць ціск на іх блізкіх.

20 снежня, у дзень смерці Андрэя Зайцава, адбудзецца адмысловая прэсавая канферэнцыя.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international