Міліцыя спрабуе ізаляваць Максіма Вінярскага

2011 2011-12-19T10:25:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/viniarski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Максім Вінярскі

Максім Вінярскі

Сёньня раніцай супрацоўнікі міліцыі настойліва спрабуюць патрапіць у кватэру да актывіста “Еўрапейскай Беларусі Максіма Вінярскага. Праваабаронцы звязваюць гэта з прэвентыўнымі захадамі ўладаў у дзень гадавіны падзеяў 19 сьнежня мінулага года.

Стала вядома, што ў кватэру патрапілі супрацоўнікі крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУСа. Калі маці Максіма спрабавала вынесьці сьмецце, яны патрапілі ў кватэру і адмаўляюцца яе пакідаць. Пры гэтым аніякіх падстаў не называюць.

Сам Максім Вінярскі  на гэты час дома адсутнічае.

Нагадаем, што многія фігуранты крымінальнай справы аб «масавых беспарадках» атрымалі позвы з патрабаваннем з’явіцца ў міліцыю ўвечары ў панядзелак, 19 снежня. Яны  перакананыя, што ўлады хочуць нейтралізаваць удзельнікаў акцыі, якая адбудзецца ў гадавіну Плошчы.

У прыватнасці, такую позву прынеслі ў пятніцу былому кандыдату ў прэзідэнты Уладзіміру Някляеву. Ён павінен з’явіцца ў крымінальна-выпраўленчую інспекцыю Ленінскага раёна Мінска, а 18-й.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international