Гамяльчук Ігар Случак прапануе дэпутатам змены ў закон аб абароне правоў спажыўцоў

2011 2011-12-19T10:20:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sluchak_ihar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гомельскі грамадскі актывіст Ігар Случак

Гомельскі грамадскі актывіст Ігар Случак

Жыхар Гомеля, каардынатар кампаніі «Справаводства па-беларуску!» Ігар Случак прапаноўвае дэпутатам парламенту ўнесці змены ў закон аб абароне правоў спажыўцоў з мэтай абараніць беларускамоўнае насельніцтва. Актывіст прапануе ўнесці змены ў артыкулы 7 і 8 дадзенага закону. У прыватнасці, артыкул 7 «Інфармацыя аб таварах (працах, паслугах) каардынатар кампаніі прапануе выкласці ў наступнай рэдакцыі: «Інфармацыя, прадугледжаная пунктамі 1-8 дадзенага артыкулу, на беларускай і рускай мовах разборлівым шрыфтам даводзіцца да спажыўца ў дакументацыі, якая служыць дадаткам да тавараў (паслуг, прац) на спажывецкай тары (упакоўцы), цэтліках ці іншым спосабам, прынятым для асобных тавараў. Інфармацыя, якая паведамляецца на замежнай мове, лічыцца не прадстаўленай, за выключэннем выпадкаў, калі яна была паведамлена на замежнай мове па жаданню спажыўца».

Артыкул 8 «Інфармацыя аб вытворцах (выканаўцах, прадаўцах) Ігар Случак прапануе змяніць так: «Інфармацыя, прадугледжаная пунктамі 1 і 2 сапраўднага артыкулу, даводзіцца да спажыўца на беларускай і рускай мовах».

Каардынатар кампаніі лічыць, што такія змены ў закон – фізічна і жыццёва неабходныя, таму што ў выпадку, калі чалавек не валодае, ці дрэнна валодае рускай мовай, ён можа няправільна зразумець інструкцыю – ці да лекаў, ці да складаных бытавых прыладаў, што можа прывесці да трагічных вынікаў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international