Хоцімскія актывісты выказалі салідарнасць з палітвязнямі

2011 2011-12-19T10:05:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/hocimsk-akcija-2.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У самым усходнім рэгіёне Рэспублікі Беларусь - Хоцімскім раёне Магілёўскай вобласці - у суботу, 17 снежня, адбылася акцыя салідарнасці з палітвязнямі, якія зараз знаходзяцца за кратамі ў нашай краіне. Мясцовыя актывісты кампаніі “Гавары праўду!” прымеркавалі правядзенне мерапрыемства да гадавіны з дня разгону Плошчы ў Мінску 19 снежня 2010 года.

“ Мы вельмі доўга рыхтаваліся да правядзення гэтага мерапрыемства, - распавядае каардынатар кампаніі “Гавары праўду!” па ўсходу Магілёўскай вобласці Валерый Каранкевіч. – Спачатку думалі арганізаваць яго 19 снежня, аднак потым зразумелі, што ў гэты дзень мясцовыя ўлады не дазволяць нам яго правесці ніякім чынам. Таму мы выйшлі 17 снежня проста да навагодняй елкі, якая знаходзіцца на цэнтральнай плошчы гарадскога пасёлка побач з райвыканкамам і пачалі распавядаць людзям пра тое, што ў Беларусі ў 21 стагоддзі яшчэ ёсць палітвязні. Таксама распаўсюджвалі маланакладную газету “Тут і цяпер”, іншых інфармацыйных матэрыялаў, на жаль, у нас не было. Наогул, у рэгіёнах інфармацыйнай прадукцыі не хапае проста катастрафічна, людзі пастаянна пытаюцца “калі ўжо прывязеш свежыя газеты?”, а я часам сам не ведаю, што адказаць”.

Валерый Каранкевіч кажа, што людзей падыходзіла даволі шмат: “Людзі падыходзілі, цікавіліся. Былі і такія, што абыходзілі здалёку, бо многія баяцца. Аднак вынікамі я задаволены, мы здолелі правесці паўнавартасную акцыю і распавесці жыхарам Хоцімска пра беларускіх палітвязняў”.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international