Старшыня Канстытуцыйнага суду адказаў праваабаронцу

2011 2011-12-19T09:59:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/balanchuk.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Назіральнік Эдуард Баланчук.

Назіральнік Эдуард Баланчук.

Маладэчанскі праваабаронца Эдуард Баланчук атрымаў адказ на зварот да старшыні Канстытуцыйнага суду. Зварот датычыўся прысуду, вынесенаму па справе выбуху ў метро, у ім праваабаронца прасіў прыняць усе меры па недапушчэнню смяротнага пакарання ў адносінах да асуджаных. Адказ быў лаканічным і цалкам прадказальным – усё залежыць ад волі прэзідэнта.

 

Эдуард Баланчук пабываў на асабістым прыёме старшыні Канстытуцыйнага суду Пятра Міклашэвіча 7 снежня.

У сваім звароце праваабаронца падрабязна патлумачыў пазіцыю адносна прымянення смяротнага прысуду: прывёў звесткі з гісторыі, прававой практыкі, вытрымкі міжнароднага і дзяржаўнага права РБ, меркаванні спецыялістаў і аўтарытэтных асобаў, нагадваў пра мэты крымінальнай адказнасці і прынцыпы гуманнасці. Праваабаронца мяркуе, што выкладзеныя довады не разглядаліся судом пры вынясенні прысуду і таму могуць паспрыяць падставай для яго перагляду.

Адказ на зварот быў атрыманы ад намесніка старшыні КС А.Марыскіна. У ім напісана: “У сучасных умовах пытанне аб адмене гэтага віду пакарання ці як першым кроку – аб абвяшчэнні мараторыя на яго прымяненне можа быць вырашаны Кіраўніком дзяржавы ці Парламентам.”

Эдуард Баланчук кажа:

-          Ужо на прыёме мне стала зразумела, які па сутнасці адказ я атрымаю. Было відавочна, што чалавек, які  займае такую высокую пасаду, сам нічога не вырашае...

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства