Зміцер Шурхай і Алесь Чаркашын арыштаваныя на 5 сутак кожны

2011 2011-12-16T18:49:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sud8.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Такое рашэнне прыняў суд Маскоўскага раёна Брэста, які разглядаў справу мясцовых актывістаў ствараемай партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакаратыя.

Нагадаем, што Шурхай і Чаркашын былі затрыманыя днём 15 снежня, калі супрацоўнікі  ДАІ спынілі машыну, на якой актывісты БХД ехалі з Кобрына ў Брэст, і патлумачылі, што гэтым аўтамабілем нібыта было здейснена дарожна-транспартнае здарэнне ў Мінску.

Аднак калі Шурхая і Чаркашына адвезлі ў Маскоўскі РАУС Брэста, там на іх быў складзены пратакол за нецэнзурную лаянку ў грамадскім месцы. На падставе гэтага міліцэйскага дакументу суд і вырашыў пакараць актывістаў БХД адміністратыўным арыштам.

Зміцер Шурхай і Алесь Чаркашын адразу пасля суду заявілі, што справа была сфальсіфікаваная міліцыянтамі, а галоўнай мэтай было ізаляваць брэсцкіх актывістаў, каб яны не здолелі прыняць удзел ва ўстаноўчым з’езде партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, які прызначаны на 17 снежня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства