Асуджаных за Плошчу-2010 выклікаюць у міліцыю ўвечары 19 снежня

2011 2011-12-19T09:05:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Некаторыя фігуранты крымінальнай справы аб «масавых беспарадках» атрымалі позвы з патрабаваннем з’явіцца ў міліцыю ўвечары ў панядзелак, 19 снежня. Тыя перакананыя, што ўлады хочуць нейтралізаваць удзельнікаў акцыі, якая адбудзецца ў гадавіну Плошчы.

У прыватнасці, такую позву прынеслі ў пятніцу былому кандыдату ў прэзідэнты Уладзіміру Някляеву. Ён павінен з’явіцца ў крымінальна-выпраўленчую інспекцыю Ленінскага раёна Мінска, а 18-й.

«Думаю, што гутарка зацягнецца гадзіны на тры», — выказаў здагадку Някляеў. Палітык не сумняваецца, што такім чынам яго хочуць «нейтралізаваць», каб ён не прыняў удзелу ў акцыі, якую плануюць правесці ў гэты вечар у цэнтры Мінска прадстаўнікі апазіцыі.

Па інфармацыі БелаПАН, позву з патрабаваннем з’явіцца ў міліцыю 19 снежня, а 18-й атрымала таксама Ірына Халіп, жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікова, якая асуджана да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на два гады.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international