Абласная пракуратура папярэджвае віцебскіх актывістаў

2011 2011-12-16T17:04:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/akcyjaploshcha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На афіцыйную размову наконт недапушчальнасці правядзення акцый 19 снежня выкліканы Хрыстафор Жаляпаў, Аляксей Гаўруцікаў і Ян Дзяржаўцаў, якія падавалі ў гарвыканкам заяўкі на правядзенне шэсця і сходу да ўгодкаў Плошчы.

Аляксей Гаўруцікаў, давераная асоба Мікалая Статкевіча, і сябар КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў атрымалі ў Віцебскай абласной пракуратуры пісьмовыя папярэджанні наконт адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне закону пра масавыя акцыі. Віцебскі каардынатар руху “За Свабоду” Хрыстафор Жаляпаў мусіць з’явіцца  ў пракуратуру раніцай 19 снежня.

“Мы падавалі ў гарвыканкам заяўкі на правядзенне акцый салідарнасці з палітвязнямі –сходу на вуліцы Леніна і шэсця да плошчы Свабоды. Нам адмовілі па стандартнай прычыне: маўляў, не праклалі дамоваў з “хуткай дапамогай”, работнікамі ЖКГ і міліцыі. З гэтай прычыны нам адмаўляюць ужо не першы раз: на працягу ўсяго гэтага году нам не далі правесці ўвогуле ніводнай акцыі. А цяпер яшчэ і папярэдзілі ў пракуратуры – відаць, не спадзеючыся, што мы адмовіліся ад нашых планаў – пра адміністрацыйную адказнасць і прадугледжаныя за правапарушэнне штрафы і арышты”, -- распавёў спадар Гаўруцікаў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international