viasna on patreon

Суд Цэнтральнага раёну Гомеля палічыў правільнай забарону на мітынг

2006 2006-07-24T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паводле інфармацыі Асамблеі НДА Беларусі, 21 ліпеня суд Цэнтральнага раёну Гомеля палічыў правільнай забарону на мітынг, які меркавалася правесьці ў Гомелі ў красавіку. Судзьдзя Сяргей Шыцікаў пастанавіў, што скарга арганізатараў мітынгу на забарону "неабгрунтаваная". Ініцыятары мітынгу ня згодныя з забаронай і падвяргаюць сумневу тое, што мітынг быў забаронены калегіяльным рашэньнем (як патрабуе заканадаўства). У красавіку яны атрымалі ліст ад першага намесьніка старшыні аблвыканкама Пятра Кірычэнкі аб тым, што выканкам адмаўляе ў дазволе на мітынг. Аднак спасылкі на рашэньне выканкама ў лісьце не было. Раней арганізатары мітынгу ўжо зьвярталіся па гэтым пытаньні ў Савет міністраў, затым  у Гомельскі абласны суд, які і вызначыў, што скарга павінна разглядацца ў судзе таго раёну, на тэрыторыі якога разьмешчаны абласны выканаўчы камітэт (мы паведамлялі пра гэта 28 чэрвеня).
Аблвыканкам на судзе прадстаўляла Ала Сусарэнка  супрацоўніца аддзелу па працы з заявамі грамадзянаў і прававым забясьпячэньні працы выканкаму. Яна заявіла, што арганізатары мітынгу да таго, як падаць заяву на яго правядзеньне, мусілі дамовіцца з мэдыцынскай установай, міліцыяй і камунальным прадпрыемствам аб адпаведным забесьпячэньні мітынгу. На пытаньне Васіля Палякова  старшыні Гомельскай абласной арганізацыі Абяднанай грамадзянскай партыі (ад якой падавалася заява)  аб тым, на якіх нарматыўных актах грунтуецца такое сьцьверджаньне, А. Сусарэнка адказала, што яна "не павінна гэта тлумачыць".
Арганізатары мітынгу лічаць, што сапраўдная прычына забароны не ў заяве, а ў тым, што улады імкнуліся не дапусьціць мерапрыемства з удзелам А. Мілінкевіча. "Улады двойчы дазвалялі сёлета ў Гомелі масавыя мерапрыемствы па абсалютнай такой жа форме заявы, а гэты мітынг забаранілі",  кажа Леанід Судаленка, старшыня гомельскага гарадзкога аддзяленьня грамадзкага абяднаньня "Прававая ініцыятыва". Арганізатары мітынгу маюць намер падаць скаргу на рашэньне раённага суда ў Гомельскі абласны суд.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства