У Бабруйску рашэнне суда за запаленыя свечкі будзе агучаны 22 снежня

2011 2011-12-16T14:11:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/touscik-babr.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

16 снежня адбылося другое пасяджэнне па справе затрыманых на Дзяды ля Мікалаеўскага сабора бабруйчан. На судзе прысутнічалі Алена Тоўсцік, Марына Іванова і Арцём Мархасёў. Нагадаем, што месцазнаходжанне Дзмітрыя Тоўсціка дасюль невядомае, яго жонцы паведамілі ў міліцыі, што ён абвешчаны ў вышук. Таксама Алена расказала, што на яе мужа завялі крымінальную справу з-за нібыта знойдзенага ў іх пакоі падчас вобшуку “зялёнага рэчыва” ў дзіцячай кніжцы.

У пачатку пасяджэння Арцём Мархасёў перадаў суддзі хадатайніцтва з Бабруйскай епархіі, ад епіскапа Серафіма. У ім адзначаецца, што для царквы памяць аб рэпрэсаваных вельмі важная, таму яны просяць суд разгледець гэтую справу далікатна, і дадаецца, што яны хадатайнічаюць аб гэтых маладых людзях.

У якасці сведкі з боку абвінавачвання на гэты раз прысутнічаў намеснік начальніка УУС Сяргей Малішэўскі. Ён расказаў, што ў 17.50 ён знаходзіўся ля драмтэатра, бо перад гэтым “правёў маніторынг інтэрнэта” і даведаўся, што там “распаўсюджваюць прызыў удзельнічаць у шэсці ад Мікалаеўскага сабора да помніка рэпрэсаваным”. Нагадаем, што на першым пасяджэнні маёр міліцыі Андрэй Малахаў сцвярджаў, што яны прыбылі да сабора па просьбе МНС. 

Сяргей Малішэўскі расказаў, што тэлефанаваў у гарвыканкам і спыпаў, ці быў дазвол на правядзенне шэсця. Таксама ён заяўляе, што ў той дзень “не было ніякага праваслаўнага свята”. Суддзя запыталася: “Атрымліваецца, што шэсце ажыццявілі толькі чатыры чалавекі?”

-Я бачыў людзей, якія знаходзіліся ля помніка рэпрэсаваных і ставілі свечкі, у гэтым правапарушэння не было, - адказаў намеснік начальніка УУС. – А вось тых маладых людзей, якія ішлі па маршруту з інтэрнэта мы затрымалі, і папрасілі затушыць свечкі, яны нам не падпарадкоўваліся. Давялося іх даставіць у аддзяленне для высвятлення асобаў.

Алена Тоўсцік нагадала, што ў раздрукоўцы з інтэрнэта, якой апеляваў Малішэўскі, стаяў час пачатку шэсця 19.00, а іх, па яго словах, затрымалі ў 17.50. Таксама яна адзначыла, што яны выконвалі ўсе загады міліцыі, і гэта падцвярджаюць сведчанні маёра Малахава. Яна спытала, па якіх дзеяннях Малішэўскі вызначыў, што яны прымалі ўдзел у палітычным несанкцыянаваным шэсці, як было адзначана ў пратаколе. Алена Тоўсцік сказала, што іх затрымалі метрах у 100 ад сабора і зноў нагадала, што яны выконвалі рэлігійны абрад, а да помніка ішлі, бо маюць рэпрэсаваных сваякоў.

-Затрымалі гэтых маладых людзей практычна ля ўвахода ў тэатр, яны абазначылі сябе свечкамі, - паведаміў Сяргей Малішэўскі. – А свечкі патушылі толькі пасля таго, як прыйшоў маёр Малахаў.

Ён кажа, што рэлігійныя абрады трэба праводзіць у царкве. Таксама намеснік начальніка УУС адмовіўся да фармулёўкі “палітычная акцыя” і сказаў, што гэта “банальнае парушэнне закона аб масавых мерапрыемствах”.

У якасці запрошанага эксперта на судзе прысутнічаў святар катэдральнага сабора Аляксандр Палуян. Ён заявіў, што царква знаходзіцца па-за палітыкай, і любы чалавек, негледзячы на партыйную прыналежнасць -- “гэта вобраз Божы”. Ён адзначыў, што Хрэсны ход плануецца загадзя і ўзгадняецца з гарадскімі ўладамі.

– У дадзеным выпадку гэта была прыватная малітва, і з нашага боку мы не бачым нейкіх парушэнняў, - адзначыў святар. – Мы прапануем у царкве свечкі, якімі людзі могуць карыстацца дзе заўгодна, несці іх дахаты ці ў іншыя месцы па іх жаданню. Да палітыкі гэтая прыватная малітва ніякага дачынення не мае.

Суддзя абвясціла перапынак да 22 снежня, 12.00. У гэты дзень яна паабяцала агучыць рашэнне.

На фота: Алена Тоўсцік у судзе

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international