“Нацбола” Яўгена Контуша тэрмінова адвезлі ў суд і пакаралі штрафам за дачу ілжывых паказаньняў

2011 2011-12-16T12:07:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kontush.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яўген Контуш

Яўген Контуш

Справа аб адміністрацыйным правапарушэньні па абвінавачваньні ў дробным хуліганстве ў дачыненьні да лідэра аргкамітэта па стварэньні Нацыянал-бальшавіцкай партыі Яўгена Контуша набыла нечаканы працяг. Актывісту патэлефанавалі, каб 16 сьнежня ён з’явіўся ў Першамайскім РУУСе, нібыта для спыненьня адміністратыўнай справы.

Справу па хуліганству сапраўды закрылі. Але адразу ж завялі новую справу — за дачу ілжывых паказаньняў, бо Яўген Контуш як сьведка адмовіўся называць прозьвішчы ўдзельнікаў акцыі. Не назваў сваіх паплечнікаў Яўген і ў судзе. За што і атрымаў штраф у 15 базавых велічыняў.

Яўгена Контуша і яшчэ аднаго актывіста Уладзіслава Лобава затрымалі раніцай 6 снежня ў Мінску. У дачыненні да іх склалі адміністрацыйныя пратаколы за дробнае хуліганства.
Раніцай 3 сьнежня трое невядомых маладых людзей правялі акцыю пратэсту ля будынка Белтэлерадыёкампаніі па вуліцы Макаёнка - яны выплюхнулі на ганак каля цэнтральнага ўваходу ў будынак вядро з локшынай і раскідалі ўлёткі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international