Пацярпелыя ад тэракту ў метро не могуць атрымаць копіі прысуду

2011 2011-12-15T17:16:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Як паведаміла пацярпелая Інэса Крутая, яна хоча падаць наглядную скаргу на прысуд Дзмітрыю Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву, аднак не можа атрымаць копіі прысуду. Спадарыня Крутая звярнулася з адпаведным лістом у Вярхоўны Суд 12 снежня, але адказу пакуль так і не атрымала.

“Гэта парушэнне заканадаўства”, – пракаментаваў навіну “Белсату” кіраўнік юрыдычнай камісіі Беларускага Хельсінкскага камітэту Гары Паганяйла. Праваабаронца гаворыць, што справа не была засакрэчаная, таму пацярпелыя маюць права атрымаць поўную версію выраку – то бок, усе 114 старонак. Каб паскорыць працэс, ён раіць пацярпелым звярнуцца з заявамі на імя старшыні Вярхоўнага Суда. Паводле Гары Паганяйлы, тэрмін, цягам якога пацярпелыя могуць падаць наглядную скаргу, закон не акрэслівае.

Між тым самі асуджаныя прашэнне аб памілаванні мусяць падаць на імя прэзідэнта да заўтрашняга дня. 14 снежня намеснік генеральнага пракурора Аляксей Стук паведаміў, што з такою просьбаю звярнуўся толькі Уладзіслаў Кавалёў. Раней прашэнне памілаваць сына ў Адміністрацыю прэзідэнта занесла Любоў Кавалёва. Жанчына таксама запісалася на асабісты прыём да Аляксандра Лукашэнкі. Аднак, як паведаміла “Белсату” спадарыня Кавалёва, адказу на ейную просьбу пакуль няма.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international