За рэкламную прадукцыю Радыё Рацыя на праваабаронцу была заведзена адміністрацыйная справа

2011 2011-12-15T16:29:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/racyja-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З аддзелу ўнутраных спраў адміністрацыі Ленінскага раёну Гародні на імя гарадзенскага праваабаронцы Віктара Сазонава прыйшоў ліст, у якім паведамляецца, што па факце выяўлення ў ягонай машыне рэкламнай прадукцыі Радыё Рацыі праведзена праверка. Праверка не выявіла ў дзеяннях гарадзенскага актывіста складу адміністрацыйнага правапарушэння. А яшчэ ў гэтай афіцыйнай паперы падкрэсліваецца, што справа пра адміністрацыйнае правапарушэнне па пункце 2, часткі 1 артыкула 9.6 спыненая.

“Больш за ўсё мяне здзівіла менавіта гэтая фраза”, – тлумачыць Віктар Сазонаў. – Я і не ведаў, што на мяне была пачатая адміністрацыйная справа. Я лічыў, што ў мяне ўсяго толькі забралі рэкламную прадукцыю на праверку. Там каляндарыкі і кашулькі, якіх і правяраць не трэба было. З першага позірку бачна, што там нічога няма такога, што можа прыцягнуць увагу органаў. А вось распачынанне адміністрацыйнай справы – гэта для мяне навіна з разраду абсурдных”.

Нагадаем, што адзін раз праваабаронцу ўжо збіраліся вяртаць забраныя рэчы. Але ў апошні момант высветлілася, што патрабуецца дадатковая экспертыза.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international