viasna on patreon

На Магілёўшчыне суды cтановяцца закрытымі?

2011 2011-12-15T16:10:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudovaja_zala.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Судовая зала.

Судовая зала.

На Магілёўшчыне ў грамадзянскія суды не пускаюць прадстаўнікоў незалежнага прафсаюза РЭП і блізкіх родных, калі судовая спрэчка непасрэдна не датычыцца працоўных пытанняў.

Так, 13 снежня, суддзя Ленінскага раёна Магілёва Дзмітрый Акуленка не дапусціў на судовае пасяджэння юрыста незалежнага прафсаюза Радыёэлектроннай прамысловасці Аляксея Яўгенава ў якасці прадстаўніка і нават выдаліў яго з кабінета. Таксама не былі дапушчаны і выдалены з памяшкання родныя трох загінулых ад абрыва высокавольтных дротаў у Горацкім раёне, якія патрабавалі ад адказчыка РУП “Магілёўэнэрга” кампенсацыі маральнай страты за смерць сваіх родных. Падчас перадсудовага пасяджэння апроч суддзі ў яго кабінеце прысутнічала толькі пазоўніца Вольга Валынцава, якая ў выніку трагедыі згубіла двух сыноў і мужа, а таксама трое прадстаўнікоў “Магілёўэнэрга”.

Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што такія выпадкі недапушчальныя.

“Было дапушчана два парушэнні: нядопуск у якасці прадстаўніка сябра прафсаюза і выдаленне з кабінета ўсіх няўдзельнікаў працэсу, то бок юрыста прафсаюза і ўсіх блізкіх родных загінулых (брата загінулага і маці загінулага мужчыны). Лічу, што дзеянні суддзі парушаюць заканадаўства аб прафсаюзах і не даюць выконваць Статут прафсаюза яго прадстаўнікам у судзе. Паводле Статута прафсаюз здзяйсняе абарону не толькі працоўных правоў, аднак і сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў сваіх сябраў. З гэтай нагоды пазоўніца падала скаргу на імя старшыні суду”, - гаворыць праваабаронца.

Барыс Бухель адзначае, што ў першай палове гэтага года ўжо быў выпадак, калі яго не дапусцілі ў якасці прадстаўніка незалежнага прафсаюза РЭП у абласным судзе. У раённым жа суддзе на такое пасяджэнне праваабаронца быў дапушчаны. Тады Барыс Бухель абараняў інтарэсы жанчыны, якая мела двух непаўнагадовых дзяцей і якую хацелі выселіць з інтэрната без прадастаўлення іншага жылля. Гэта працэс скончыўся на карысць жанчыны.

Па неафіцыйнай інфармацыі, кіраўніцтва магілёўскага абласного суду прыняло рашэнне не дапускаць у якасці прадстаўнікоў сябраў прафсаюза РЭП у грамадзянскія працэсы, якія не звязаныя з працоўнымі спрэчкамі.

Праваабаронца адзначае, што прафсаюз РЭП склаўшуюся незаконную практыку Магілёўскіх судоў будзе абскарджваць ва ўстаноўленым парадку.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства