Бабруйск: Скаргай лідэра СПБ займаецца міліцыя

2011 2011-12-15T16:01:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kavalkoumihail.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Лідэр Свабоднага прафсаюза Беларускага ў Бабруйску Міхаіл Кавалькоў

Лідэр Свабоднага прафсаюза Беларускага ў Бабруйску Міхаіл Кавалькоў

Міхаіл Кавалькоў, лідэр Свабоднага прафсаюза Беларускага ў Бабруйску і старшыня прафсаюзнай суполкі на заводзе  ТДіА, падаў скаргу ў пракуратуру на абвінавачванні з боку дырэктара прадпрыемства.

-Дырэктар Аляксандр Аграновіч абвінаваціў мяне на планёрцы ў вырабе ўлёткі, у якой утрымліваліся нейкія непрыемныя факты для кіраўніцтва завода, - распавядае Міхаіл Кавалькоў. – Прычым, па яго словах, гэта зрабіў канкрэтна я, хаця ўсю друкаваную прадукцыю мы выпускаем сумесна з сябрамі прафсаюзнага савета. Робім яе па пэўнаму ўзору, з сваёй сімволікай, нумаруем. А гэтая паперка была відавочнай падробкай, на ёй толькі быў подпіс “СПБ” і стаяў тыраж у 280 экзэмпляраў. Але ніхто з завадчан не бачыў больш ні адной такой улёткі. Мы ж звычайна сваімі матэрыяламі не хаваемся, называем прозвішчы і факты адкрыта. У гэтай улётцы, якая раззлавала дырэктара,  не пазанчаліся канкрэтныя імёны кіраўнікоў завода, але, напэўна, яны сябе ў ёй пазналі, раз узнялі такі шум. Яны, дарэчы, таксама напісалі скаргу ў пракуратуру па факту з’яўлення ўлёткі.

Міхаіл Кавалькоў напісаў скаргу ў пракуратуру, у якой прасіў разабрацца з абвінавачваннямі з боку Аляксандра Аграновіча. Ён пазначыў у ёй, што ўспрымае словы дырэктара ТДіА  як абразу сваёй годнасці і гонару. Лідэру СПБ прыйшоў адказ з пракуратуры, у ім паведамляецца, што займацца праверкай будзе міліцыя.

-Правяраючы, маёр міліцыі Сяргей Рудзько, прыйшоў да мяне на працу, правёў праверку, - працягвае распавядаць Міхаіл Кавалькоў. Я даў яму ўсю нашую друкаваную прадукцыю праглядзець. Адзначыў, што ў мяне ёсць сведкі, якія чулі, як мяне абвінаваціў дырэктар. Тым не менш, ужо зараз магу меркаваць, які адказ дадуць мне з міліцыі…

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international