Суд над магілёўскай актывісткай Ірынай Трыгубавай не адбыўся

2011 2011-12-15T15:55:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/magil-palit-2.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Учора, 14 снежня, у судзе Ленінскага раёна Магілёва павінен быў распачацца разгляд справы над актывісткай Свабоднага прафсаюза металістаў Ірынай Трыгубавай, аднак суд не адбыўся, бо суддзя Станіслаў Шандаровіч накіраваў справу назад у міліцыю на дапрацоўку з-за недакладнасцяў у пратаколе. 

Нагадаем, што Ірына Трыгубава была затрымана ў лістападзе супрацоўнікам КДБ падчас таго, як наклейвала на сцяну дома самаробную ўлётку, прысвечаную палітвязням. Жанчына была дастаўлена ў міліцыю, дзе на яе быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па ч.2 арт.22.9 КаАП - нібыта за парушэнне заканадаўства “Аб сродках масавай інфармацыі”. У пастарунку ў яе канфіскавалі 30 улётак.

Праваабаронца Барыс Бухель лічыць, што самаробная ўлётка не трапляе пад дзейнасць дадзенага закона.

“Вызначэнне аб тым, што такое сродак масавай інфармацыі, дадзена ў артыкуле 1 Закона “Аб СМІ”. Там дакладна пазначана, што перыядычнасць распаўсюду – адна з неабходных умоваў, каб друкаваная прадукцыя была прызнана сродкам масавай інфармацыі. Канфіскаваныя ў яе ўлёткі не з’яўляюцца перыядычным друкаваным выданнем. Такім чынам, улёткі, які спрабавала распаўсюдзіць Ірына Трыгубава, ніякім чынам не трапляюць пад дзейнасць Закона “Аб СМІ” і, адпаведна, пад дзейнасць Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэнняў”, - гаворыць Барыс Бухель.

“Пасля нашага папярэдняга візіта для азнаямлення з матэрыяламі справы і размовы з суддзёй апошні разабраўся ў справе і, мяркую, прыняў нашыя аргументы да ведама. Пасля гэтага, мяркую, не жадаючы выносіць станоўчае рашэнне падчас суду, суддзя нечакана для нас накіраваў справу на дапрацоўку. На мае словы, што ён паступіў неабгрунтавана, бо фармальна пратакол складзены правільна і ўжо быў раней перароблены міліцыянтамі, і ў суддзі не было нагоды адпраўляць яго на дапрацоўку, суддзя Станіслаў Шандаровіч сказаў, што спыніць справу можа і міліцыя. Тлумачыць, дзе недакладнасць у пратаколе, ён не стаў, спаслаўшыся на тое, што справа ўжо вернута міліцыі”, - адзначае праваабаронца.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international