viasna on patreon

Акцыя ў Познані ў падтрымку беларускіх палітвязьняў

2011 2011-12-15T14:43:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/poznan-akcyja1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

14 снежня ў Познані (Польшча) адбылася акцыя салідарнасці з палітвязнямі на Беларусі. На пачатку акцыі былі прачытаны імёны вязняў сумлення і былі запалены 12 паходняў, пасля чаго арганізатары нагадалі аб важнасці салідарнасці палякаў з беларусамі, якія пераследуюцца ўладамі за апазыцыйную дзейнасць.

Пасля мітынгу удзельнікі прайшлі адной з галоўных вуліц горада. У канцы акцыі на знак недапушчальнасці пераследу за палітычныя погляды адбылася “гучная хвіліна” (супрацьлегла хвіліне цішыні) якая была сымбалем таго, што нельга замоўчваць такія праблемы і варта казаць аб гэтым гучна і публічна. Таксама ўдзельнікі падпісалі карткі, якія пазней будуць дасланыя непасрэдна палітвязням.

Акцыя ў Познані ў падтрымку беларускіх палітвязьняў

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства