Салігорская міліцыя ўжыла гвалт у дачыненьні да ўдзельнікаў акцыі ў падтрымку Аляксандра Казуліна

2006 2006-07-24T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывісты моладзевага дэмакратычнага руху Салігорска увечары 22 ліпеня здзейсьнілі акцыю ў падтрымку палітзьняволенага Аляксандра Казуліна, паведамляе Салігорскі Малады Фронт. На цэнтральнай плошчы горада моладзь запаліла сьвечкі ды вывесіла партрэты экс-кандыдата ў Прэзідэнты. Сьвечы прыцягвалі ўвагу салігорцаў і празь некалькі хвілін сабраўся вялізарны натоўп.
Хлопцы раздавалі мінікам улёткі, у якіх распавядалася пра ілжывы прысуд былому рэктару БДУ Аляксандрам Казуліным ды заклікам праявіць чалавечую Салідарнасць з палітвязьнямі.
Праз 20 хвілін на плошчы зьявіліся супрацоўнікі міліцыі, з ужываньнем гвалту яны зацягнулі лідэра салігорскіх маладафронтаўцаў Івана Шылу, які раздаваў улёткі, ў аўтамабіль. Ягонага брата Ільлю, фатаграфуючага затрыманьне, міліцыянты таксама паспрабавалі затрымаць. Хлопец хацеў збегчы - у выніку быў моцна зьбіты міліцыянтамі і ў кайданках дастаўлены ў пастарунак.
Івана Шылу ў машыне таксама жорстка зьбівалі. У хлопцы застаўся нават апёк-гэта "праваахоўныя" органы закінулі яму цыгарэту у швэдар. Перад пастарункам моладзевага актывіста таксама зьбівалі некалькі супрацоўнікаў міліцыі.
На гэтым затрыманьні ня скончыліся: двух салігорцаў, якія абураліся незаконнымі дзеяньнямі міліцыі ў дачыненьні да падлеткаў таксама даставілі ў пастарунак. На дадзены момант іх лёс невядомы.
Міліцыянты спрабавалі затрымаць яшчэ некалькіх людзей, але тым пашанцавала збегчы.
На Шылаў былі складзены пратаколы аб удзеле ў несанкцыянаваным пікеце і пасьля таго, як за хлопцамі прыйшлі бацькі, іх адпусьцілі. Уладзімір Шыла, бацька затрыманых актывістаў "Маладога Фронту" будзе абскарджаваць незаконнае затрыманьне
і дзеяньні міліцыянтаў: ужо ў панядзелак будзе перадана скарга ў пракуратуру. Некалькі людзей яшчэ на плошчы прапанавалі быць сьведкамі з боку дэмакратычных актывістаў.
Вось такім чынам улада раправілася з удзельнікамі акцыі ў падтрымку А. Казуліна. Больш за ўсё іх спужаў змест улётак, дзе было напісана пра падрабязнасьці затрымання Казуліна і суд на ім.
- Сёння мы працягнулі ладзіць акцыі ўпадтрымку палітзьняволеных. Зараз шмат спрэчак, хто сапраўдны дэмакратычны лідэр, хто як правёў выбарчую кампанію.
Але для мяне гэта ня значыць, што Казуліна ня трэба падтрымліваць, таму што ён ня быў "адзіны". Зараз ён палітвязень і знаходзіцца ў цяжкіх умовах.
Вызваліць яго мы ня можам, але праявіць Салідарнасьць ды інфармаваць людзей мя здольны, - зазначыў Іван Шыла.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international