Новая порцыя бруду ў раёнках

2011 2011-12-15T14:35:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gazety.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Раённыя выданні Міншчыны ў чарговы раз узгадалі апазіцыю, незалежныя СМІ і Алеся Бяляцкага. У “Нясвіжскіх навінах” і ўздзенскай “Чырвонай зорцы” адначасова быў надрукаваны артыкул “Апошняя восень іржавай апазіцыі” за подпісам Юрыя Шаўчукова, а ў “Бярэзінскай панараме” – ананімныя “Страшылкі ад “аўтарытэтных” экспертаў”. Абодва твора проста перанасычаны здзеклівымі і абразлівымі выразамі ў адрас “альтэрнатыўнага палітычнага асяроддзя”.

 

Артыкул “Апошняя восень іржавай апазіцыі” распавядае пра няўдалыя спробы апазіцыі арганізаваць масавыя акцыі пратэсту, у прыватнасці – “Народны сход”, на які быццам прыходзілі толькі замежныя рэпарцёры, самі арганізатары і супрацоўнікі сілавых структураў у цывільным.

Дасталося тут таксама і Алесю Бяляцкаму, які быццам прагарэў за фінансавыя махінацыі, а вынік працы яго калег – “усё тыя ж лозунгі і заклікі, у аб’ектыўнасць якіх ужо не верыць нават інтэрнэт”.

 

“Страшылкі ад “аўтарытэтных” экспертаў” прысвечаны новаму закону аб КДБ.

Ананімны аўтар спрабуе запэўніць чытачоў у беспадстаўнасці абурэння незалежных СМІ гэтым дакументам. Ён сцвярджае, што новыя нормы не павялічваюць паўнамоцтвы супрацоўнікаў дзяржбяспекі, а наадварот – накіраваныя на ўзмацненне правоў асобы, і з падобным законам Беларусь “спакойна жыве ўжо шмат гадоў”. А апазіцыйныя выданні з гэтай нагоды папросту “праехалі па вушах” даверлівых беларусаў” і “з пэўным поспехам адпрацавалі задачу па запалохванню”.

 

Такім чынам, дзяржаўная прэса не грэбуе ніякімі сродкамі, каб у чарговы раз пераканаць чытача ў беспрынцыповасці, беспадстаўнасці цяперашняй альтэрнатывы ўладзе, “што ўжо даўно даказала гісторыя”.

 

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international