Уладзіславу Варанецкаму адмовілі ў правядзенні пікету 19 снежня

2011 2011-12-15T14:03:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/varanecki.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывіст “Еўрапейскай Беларусі”  падаваў заяўку на пікет  у Чыгуначную раённую адміністрацыю Віцебску, мяркуючы правесці акцыю  ў Парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў.

Паводле актывіста, ён хацеў прыцягнуць увагу грамадскаскасці да праблем утрымання палітвязняў у беларускіх турмах. У тым ліку да становішча Андрэя Саньнікава, які адбывае пакаранне ў віцебскай калоніі Віцьба -3, і да якога  не дапускаюць адваката.

Падставай для  адмовы стала тое, што Ўладзіслаў Варанецкі не даслаў разам з заяўкай дамовы на абслугоўванне пікету работнікамі ЖКГ, “хуткай дапамогі” і міліцыі.

З тае самай прычыны адмовы атрымалі і віцебскія актывісты Хрыстафор Жаляпаў -- кіраўнік абласной структуры руху “За Свабоду”, Аляксей Гаўруцікаў -- давераная асоба Мікалая Статкевіча,  і сябар КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў. Яны планавалі арганізаваць і правесьці 19 снежня сход жыхароў Віцебска на вуліцы Леніна і шэсце да плошчы Свабоды ў гонар падзеяў Плошчы і на знак салідарнасці з палітвязнямі.

 

Фота: Уладзіслаў Варанецкі

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international