Беларусь дала свае тлумачэнні па скарзе Уладзіміра Лемеша ў Камітэт ААН

2011 2011-12-15T13:56:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lemesh1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Лемеш.

Уладзімір Лемеш.

Салігорскі актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Уладзімір Лемеш атрымаў паведамленне з Камітэту ААН па правах чалавека, датычнае ходу разгляду ягонай справы.

Нагадаем, што 27 лістапада 2009 году маладзён быў выкарадзены супрацоўнікамі міліцыі наўпрост у цэнтры Мінску. Актывіста закулі ў кайданкі, нацягнулі на твар шапку і вывезлі за 30 кіламетраў ад гораду. У сваім імкненні высветліць імёны і пакараць прадстаўнікоў дзяржавы, датычных да выкрадання, Уладзімір Лемеш дайшоў да Камітэту ААН па правах чалавека. Папярэдне ён звяртаўся з адпаведнымі скаргамі ў пракуратуру Савецкага раёна сталіцы, у нацыянальныя суды першай і другой інстанцый, але не змог знайсці там справядлівасці. Скарга моладзевага актывіста была прызнана Камітэтам ААН па правах чалавека прымальнай і ўзята на разгляд.

У верасні 2011 году Камітэт ААН атрымаў тлумачэнні беларускай дзяржавы па дадзенай справе і накіраваў іх Уладзіміру Лемешу для заўвагаў. Паводле кантрольнай працэдуры па скарзе, змест карэспандэнцыі з Камітэтам не можа агалошвацца. Аднак вядома, што да 26 снежня 2011 году моладзевы актывіст мусіць перадаць свае каментары ў Жэневу, пасля чаго Камітэтам будзе вынесена канчатковае рашэнне па сутнасці - ці былі парушаны правы чалавека ў дадзеным выпадку.

Цягам тэрміну, дадзенага дзяржаве на тлумачэнні, яна магла аднавіць парушаныя правы чалавека альбо ліквідаваць наступствы такіх парушэнняў. Па словах Уладзіміра Лемеша, за гэты перыяд такіх крокаў дзяржавай зроблена не было.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international