20 ліпеня ў Салігорску затрыманы моладзевы актывіст Глеб Сандрас

2006 2006-07-24T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Увечары 20 ліпеня адбылося чарговае затрыманне моладзевага актывіста Глеба Сандраса, аднаго зь лідэраў Салігорскай суполкі "Маладога Фронту". Некалькі міліцынтаў спынілі Глеба і зраблі дагляд.
Хлопец пераносіў улёткі ды налепкі - гэта і стала асноўнай падставай для затрыманьня. Пасьля дастаўленьня ў пастарунак, супрацоўнікі міліцыі зьдзейснілі вобшук і сканфіскавалі ў Глеба ўсю друкаванную прадукцыю, гэта прыкладна 1,5 тысячы асобнікаў.
Каля будынку міліцыі чакалі вызваленьня Глеба ягоныя паплечнікі. Міліцыя неаднаразова спрабавала затрымаць моладзевых актывістаў: некаторых з ужываньнем ?#152;валту завялі ў пастарунак, ў астатніх неаднаразова правяралі пашпарты.
Глеб больш за 3 гадзіны знаходзіўся ў пастарунку. На яго быў складзены пратакол аб "распаўсюдзе друкаваннай прадукцыі без выходзенных дадзеных". За гэтыя 3 гадзіны
міліцыянты неаднаразова парушалі заканадаўства, яскравы приклад - калі Глеб Сандрас запатрабаваў грамадзкага прадстаўніка, супрацоўнікі "праваахоўных органаў" недзе 30
хвілін не хацелі яго пускаць, матывуючы гэта тым, што беларускае заканадаўства гэта не прадугледжвае.
Зараз Глеб Сандрас будзе чакаць разгляду пратакола судом цягам ліпеня. Для яго гэта ня першае затрыманьне.
- Тое, што ў хуткім часе адбудзецца суд, ня спыніць маёй атыўнай дзейнасьці і ніяк не паўплывае на грамадзкую пазіцыю, - зазначыў Глеб.
У Салігорску запланаваны шэраг марапрыемстваў прысвечанных Дню Незалежнасьці 27 ліпеня, вось што кажа Глеб з гэтай нагоды.
- Гэта ня выхад - сядзець дома і крычаць, як у нас усё дрэнна, што трэба рабіць і г.д. Ня трэба баяцца, бяздзейнасьцю мы ня вырашым праблемы. Мы беларусы і праблемы гэтай краіны - і нашыя таксама.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international