Скарга брэстчанкі Таццяны Ячнік будзе разгледжана Камітэтам ААН

2011 2011-12-15T11:32:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/aan-logo.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Брэстчанка Таццяна Ячнік атрымала паведамленне з Камітэта ААН па правах чалавека, што яе скарга адносна неналічэння пенсіі па пашпарту савецкага ўзору прызнана прымальнай.

Прадстаўнікі Камітэта ўжо звярталіся ў Рэспубліку Беларусь за каментарыем па справе спадарыні Ячнік. У сваім каментарыі  Рэспубліка Беларусь выказала меркаванне, што паведамленне Таццяны Ячнік павінна быць прызнана непрыемальным, паколькі жанчына не абскарджвала рашэнне па справе ў пракуратуры РБ. Аднак Камітэт палічыў, што зварот у пракуратуру не з’яўляецца эфектыўным сродкам абароны на нацыянальным узроўні.

Па словах юрыста-праваабаронцы Уладзіміра Малея,  скарга Ячнік наконт парушэння яе права на сацыяльнае забеспячэнне, на свабоднае веравызнанне, а таксама дыскрымінацыю будзе разгледжана Камітэтам.

Таццяна Ячнік адмовілася ад новага беларускага пашпарту з ідэнтыфікацыйным нумарам па рэлігійных перакананнях, і ў выніку ёй адмовілі ў налічэнні пенсіі па старым пашпарце. Яна ўжо чатыры гады не атрымлівае пенсію па ўзросту. Жанчына звярталася ва ўсе судовыя інстанцыі Беларусі, дзе ёй было адмоўлена. Пасля гэтага Т.Ячнік звярнулася ў Камітэт ААН.

У Беларусі каля 500 чалавек знаходзяцца ў аналагічнай сітуацыі, як Таццяна Ячнік.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international