Канцэрт, прысьвечаны 16-й гадавіне прыняцьця Дэкларацыі аб суверэнітэце і дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі, забаронены

2006 2006-07-24T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рух За Свабоду паведаміў, што 22 ліпеня прыйшла папера зь Менгарвыканкаму, у якой пісьменьніку Ўладзімеру Арлову, грамадзкім актывістам Алесю Жучкову і Валянціне Сьвяцкай адмоўлена ў дазволе на правядзеньне сьвяточнага мерапрыемства 27 ліпеня 2006 г".
Вінаватым у адмове зрабілі палітвязьня Аляксандра Казуліна. Прычына наступная: на гэтую дату прызначаны пікет у ягоную падтрымку, таму дазволіць правядзеньне канцэрту ніяк нельга. Аднак пікеты мала таго, што праводзяцца далёка ад пляцоўкі са сцэнай, дык яшчэ й не супадаюць па часе.
Але музыка, між тым, будзе. Хаця і ў іншым фармаце. Дыск "Песьні Свабоды - 2" выйдзе як і было абвешчана, менавіта, 27 ліпеня.
Нагадаем, зборнік "Песьні Свабоды" быў выпушчаны ў лютым 2006 г. і стаўся культавым падчас сакавіцкіх падзеяў. У зьвязку з запатрабаванасьцю "Песьняў Свабоды" і жаданьнем музыкаў узяць удзел у гэтым праекце, была пачтая праца над другой часткай кампіляцыі.
Рэліз "Песьні Свабоды - 2" будзе прымеркаваны да дня аднаўленьня незалежнасьці Беларусі - 27 ліпеня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international