Украіна: Салідарнасць з палітвязнямі Беларусі (фота)

2011 2011-12-14T18:09:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kieu-08.12.2011b.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Падчас прэзентацыі справаздачы Абсерваторыі па абароне правоў праваабаронцаў (сумесная праграма FIDH і ОМСТ) пра сітуацыю з праваабаронцамі ў свеце, якая праходзіла ў Кіеве 8 снежня, сярод выступоўцаў пуставала крэсла, сімвалізуючае прысутнасць віцэ-прэзідэнта FIDH Алеся Бяляцкага. Такім чынам прадстаўнікі Агульнаўкраінскай асацыяцыі грамадскіх праваабарончых арганізацыяў выказалі салідарнасць са сваім беларускім калегам.

 

 

 

 

 

У межах тыдня салідарнасці з Беларуссю, у нядзелю 11 снежня, у цэнтры Кіева адбылася моладзевая акцыя ў падтрымку палітвязняў. З Уладзімірскай горкі былі запушчаны ў неба 11 паветраных ліхтароў з партрэтамі беларускіх палітзняволеных і подпісам "Свабоду!". За акцыяй назіралі сотні жыхароў гораду.

Затым удзельнікі акцыі пайшлі да цэнтральнага паштампу Кіева, адкуль адправілі паштоўкі тым  беларусам, якія сёння ўтрымліваюцца за кратамі праз свае перакананні.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international