Зьнік актывіст супраціву БУНТ Дзяніс Дзянісаў

2006 2006-07-24T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па інфармацыі супраціву БУНТ, 22 ліпеня, увечары, зьнік іх актывіст Дзяніс Дзянісаў. А 8-й вечара ён дамаўляўся на сустрэчу зь сябрамі, але на яе так і не зьявіўся, ягоны тэлефон недаступны і зараз. Сябры зтэлефаноўваліся зь Дзянісам на працягу нядзелі, 23 ліпеня, і кожны раз ён казаў, што ня можа адарвацца ад людзей у штатскім, якія сочаць за ім з самае раніцы.
Усю ноч і на наступны дзень пасля зьнікненьня Дзяніса БУНТаўцы тэлефанавалі ў менскія РАУСы, апорныя пункты міліцыі, у спецпрыёмнік на Акрэсьціна, у СІЗА на Валадарскага, у бальніцы, але, па словах іх супрацоўнікаў, Дзяніса Дзянісава там няма. У менскім КДБ ім адмовілі даваць якую-небудзь інфармацыю. Але БУНТаўцы мяркуюць, што Дзяніс знаходзіцца менавіта там. Таксама ёсьць верагоднасьць, што яго этапіравалі ў віцебскі ізалятар часовага ўтрыманьня.
Сябры Дзяніса Дзянісава ўпэўненыя, што выкраданне актывіста праводзілі супрацоўнікі КДБ, якія дзейнічалі ў сувязі з узбуджанай пасьля віцебскіх акцый БУНТа 17-19 ліпеня крымінальнай справай. Так, па гэтай справе ў якасьці абвінавачваемых праходзяць БУНТу актывісты Дзяніс Дзянісаў і Тацьцяна Елавая, якія знаходзяцца ў рэспубліканскім вышуку; іншых актывістаў супраціву БУНТ увесь час выклікаюць у пракуратуру сьведкамі, прыходзяць дахаты "на размову", пагражаюць.

У сувязі з гэтым супраціў БУНТ заклікае журналістаў, усіх людзей, неабыякавых да лёсу нашага сябра Дзяніса Дзянісава, распаўсюдзіць як мага больш інфармацыі пра яго знікненне, а таксама просіць тэлефанаваць па наступных установах, дзе верагодна знаходзіцца Дзяніс:

КДБ Менскага раёна: 219-92-21

Віцебскі ізалятар часовага ўтрымання: 8-212 21-98-46
Прыёмнік-размеркавальнік, вул.Акрэсціна, 36: 270-91-42

СІЗА, Валадарскага, 2: 229-79-05
УУС адміністрацый раёнаў

Завадскі: 240-02-02/03
Ленінскі: 2-й 249-02-02/03
Маскоўскі: 208-78-15
Кастрычніцкі: 222-04-42/46
Партызанскі: 230-34-34/44-40
Першамайскі: 266-02-02
Савецкі: 232-02-02
Фрунзенскі: 252-02-02, 213-08-25
Цэнтральны: 288-02-02/78-84

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international