Фінскія праваабаронцы дбаюць пра лёс Алеся Бяляцкага і “Вясны”

2011 2011-12-14T18:26:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/1-ambassador-jievaltas-and-sg-kouros.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Генсакратар ФЛПЧ Крысціна Курос і амбасадар Літвы Арунас Жыевалтас

Генсакратар ФЛПЧ Крысціна Курос і амбасадар Літвы Арунас Жыевалтас

13 снежня Фінская Ліга Правоў Чалавека наведала амбасаду Літвы ў Хельсінкі, каб  перадаць пісьмовы зварот па справе Алеся Бяляцкага і сітуацыі ў Беларусі.

 

Амбасадар Літвы, сп. Арунас Жыевалтас, цёпла сустрэў дэлегацыю і паабяцаў неадкладна звязацца з Вільняй і паведаміць пра зварот. Генеральны сакратар ФЛПЧ спн. Крысціна Курос  таксама паведаміла амбасадару пра жахлівае становішча, у якім апынуліся пасля судовага працэсу праваабаронцы, асабліва сябры “Вясны”. Амбасадар запэўніў, што Літва зацікаўленая ў назіранні за гэтай справай і звароце да беларускіх уладаў у інтарэсах Алеся Бяляцкага.

 

 

 

 

Праваабаронцы таксама прасілі сустрэчы з амбасадай Расійскай Федэрацыі ў Хельсінкі, але адказу не атрымалі. У выніку  зварот быў пакінуты ў паштовай скрыні амбасады. Трэці зварот быў накіраваны ў амбасаду Польшчы ў Фінляндыі.

 

Паколькі ў Фінляндыі няма дыпламатычнага прадстаўніцтва Беларусі, звароты былі перададзеныя з мэтай папрасіць тры ўзгаданыя краіны зрабіць усё магчымае дзеля вызвалення Алеся Бяляцкага. Такім чынам фінскія правабаронцы выказалі сваю салідарнасць з Алесем Бяляцкім і сябрамі Праваабарончага цэнтра “Вясна”.


 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international