Мінскі гарадзкі гаспадарчы суд пастанавіў пазбавіць царкву "Новае жыцьцё" будынку, дзе праводзяцца богаслужэньні

2006 2006-07-21T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

21 ліпеня Мінскі гарадскі Гаспадарчы суд вынес рашэнне аб прымусовым выкупе будынка царквы “Новае Жыццё”, які знаходзіцца па адрасу вул. Кавалёва, 72. Будынак будзе выкуплены ў 10-дзённы тэрмін за 37,5 млн рублёў (каля 17 тыс. даляраў). Рашэнне вынес Аляксандар Карамышаў, суддзя Гаспадарчага суда. Мінгарвыканкам у судзе прадстаўляў Аляксандар Казятнікаў, галоўны спецыяліст юрыдычнага аддзелу.
Прадстаўнікі царквы лічаць, што рашэнне аб выкупе не абгрунтаванае і не мае абсалютна ніякіх падставаў. “Падчас суду не было прадстаўлена ніводнага дакумента, які б мог абумовіць гэтае рашэнне, – сказаў Сяргей Луканін, юрыст рэлігійнай абшчыны “Новае жыццё”. – Юрыдычных падстаў для яго няма. Адзінае, што можа падлумачыць гэтае рашэнне - моцны адміністратыўны ціск на суддзю і іншых ўдзельнікаў працэсу.” Удзел у судовым паседжанні прыняў спецыяліст інстытута Мінскпраект, Аляксанадр Аганесян, які засведчыў, што генеральны план забудовы гэтага раёну, у які “не ўпісваецца” будынак царквы, яшчэ не зацверджаны і можа змяняцца.
Актамя таго, па словах юрыста С. Луканіна, кошт будынку значна заніжаны. Сумма, якую павінна будзе атрымаць рэлігійная абшчына, ў 30-35 разоў меншая за сапраўдную стоімасць. Да гэтага трэба дадаць, што суд абавязаў царкву яшчэ выплаціць 310 тыс. рублёў за выдаткі падчас судовага працэсу.
У 2002 годзе рэлігійная абшчына “Новае жыццё” набыла будынак кароўніка ў вёсцы Сухарава пад Мінскам. Калі тэрыторыя вёскі і наваколля ўвайшла ў межы горада, Мінгарвыканкам пачаў ціск на веруючых з мэтай ануляваць дамову аб куплі-продажы і прымусова выкупіць будынак у царквы. Судовы працэс па гэтай справе пачаўся 25 кастрычніка 2005 года. Сёння было вынесена рашэнне на карысць Мінгарвыканкаму. Але кропка ў справе яшчэ не пастаўленая. Веруючы намераныя змагацца за свой будынак і будуць абскаржваць рашэнне суда.

Марыя САВУШКІНА

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international