На тры месяцы прыпынены выхад недзяржаўнай газеты "Навінкі". Адпаведны загад падпісаў 22-га траўня міністр інфармацыі Міхаіл Падгайны. Між тым, сама рэдакцыя даведалася пра гэта толькі 3-га чэрвеня ад супрацоўнікаў РУП "Белсаюздук", якія адмовіліся ўзяць газету на распаўсюд, спаслаўшыся на загад міністра (прэс-служба БАЖ)

2003 2003-06-06T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Інфармацыю пра існаванне загаду аб прыпыненні "Навінак" прэс-службе БАЖ пацвердзілі 5-га чэрвеня ў аддзеле рэгістрацыі Міністэрства інфармацыі. Рэдакцыя газеты афіцыйнага паведамлення ад міністэрства дагэтуль не атрымала.
Чарговы нумар газеты "Навінкі" накладам 3 000 асобнікаў быў днямі аддрукаваны на паліграфічным камбінаце "Красная звезда". У адрозненне ад "Белсаюздруку", кіраўніцтва дзяржаўнай друкарні таксама нічога не ведала пра загад міністра. Паводле галоўнага рэдактара "Навінак" Паўлюка Канавальчыка, у выніку раптоўнага прыпынення газеты толькі наўпроставыя страты рэдакцыі (без уліку заробкаў супрацоўнікам, падаткаў і г. д.) склалі суму, якая эквівалентная 300 USD.

Варта падкрэсліць, што падпісанне загаду прыпыніць выхад "Навінак" супадала з датай вынясення газеце другога запар папярэджання. 21 і 22 траўня Міністэрства інфармацыі вынесла "Навінкам" папярэджанні за парушэнне арт. 5 Закона аб друку. Першае з іх датычыць двух здымкаў А. Лукашэнкі і каментароў да іх, змешчаных у №7 за бягучы год ("распаўсюд звестак, якія ганьбяць годнасць Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь"). За публікацыю гэтых матэрыялаў суд Маскоўскага р-на г. Мінска 20 траўня прыцягнуў галоўнага рэдактара "Навінак" П. Канавальчыка да адказнасці па ч. 10 арт. 172-1 Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэннях ("Парушэнне заканадаўства аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі") і абавязаў яго выплаціць 1 млн. 400 тысяч рублёў штрафу. Як паведаміў прэс-службе БАЖ П. Канавальчык, 4-га траўня па адрасе яго прапіскі прыходзіў судовы выканаўца, які цікавіўся магчымасцю спагнаць штраф.

Другое папярэджанне Міністэрства інформацыі датычыла публікацыі ў №11 "Навінак" матэрыялаў пад рубрыкай "Опіюм для народа" і -- у №8 -- загалоўка ў рубрыцы "Аналітыка". У гэтых матэрыялах Міністэрства інформацыі ўгледзела "замах на маральнасць грамадзян".

Паводле беларускага заканадаўства, двух папярэджанняў за парушэнне патрабаванняў арт. 5 Закона аб друку на працягу года дастаткова для таго, каб распачаць працэс ліквідацыі выдання.

П. Канавальчык мае намер абскарджваць вынесеныя Міністэрствам інфармацыі папярэджанні, а таксама вырок Маскоўскага раённага суда.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international