Незалежныя прафсаюзы жорстка крытыкуюць уладу

2011 2011-12-14T15:00:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Менску пачаў працу 8 зьезд Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў. Ён супаў па часе з 20-годзьдзем рэгістрацыі першага ў краіне вольнага прафаб’яднаньня — Незалежнага прафсаюзу гарнякоў Беларусі.

У справаздачным выступе на зьезьдзе лідэр кангрэса Аляксандар Ярашук заявіў, што прафсаюзы патрабуюць ад уладаў прыняцьця новай сацыяльна-эканамічнай плятформы разьвіцьця краіны — лібэралізацыі і эканамічных пераўтварэньняў, скасаваньня кантрактнай сыстэмы, якую ён назваў «сучасным прыгонным правам». Ад кантрактнай сыстэмы церпяць і многія актывісты незалежных прафсаюзаў, якіх адміністрацыі прадпрыемстваў звальняюць з працы. Спадар Ярашук заявіў пра рэпрэсіі супраць прафсаюзных дзеячаў, уціск сяброў, жорсткія ўмовы існаваньня незалежных прафсаюзаў у Беларусі.

«У сучаснай Беларусі эксплуатуецца і прыгнятаецца, пазбаўляецца правоў і свабодаў цэнтральнае зьвяно грамадзтва — чалавек. Краіна завязла на стадыі аўтарытарызму, закрылася ад новых ідэй і інавацыяў. У палітычнай сыстэме Беларусі дзяржаўная ўлада душыць усе астатнія інстытуты і рэгулюе адносіны ў грамадзтве мэтадамі прымусу», — гаворыцца ў распаўсюджанай на зьезьдзе Сацыяльна-эканамічнай плятформе БДКП.

Цяперашні эканамічны крызіс незалежныя прафсаюзы тлумачаць вынікам банкруцтва эканамічнага курсу, што праводзіцца ўладай, камандна-адміністратыўнай сыстэмы кіраваньня.

"Беларусь, насуперак Канстытуцыі, так і ня стала дэмакратычнай, сацыяльнай і прававой дзяржавай. Пад пагрозу пастаўленае існаваньне краіны як незалежнай сувэрэннай дзяржавы",— гаворыцца ў плятформе БДКП, якая заклікае вярнуцца да дэмакратычных прынцыпаў кіраваньня краінай, рыначнай эканомікі, адкрытай прыватызацыі, скарачэньня да 30 працэнтаў долі дзяржаўнай уласнасьці.

У БКДП уваходзяць Беларускі незалежны прафсаюз, Свабодны прафсаюз беларускі, Свабодны прафсаюз мэталістаў, Прафсаюз працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасьці, агульная колькасьць удзельнікаў арганізацыі складае 10 тысяч сяброў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international