viasna on patreon

Віншаванні палітвязням даслалі з Бялыніцкага раёна

2011 2011-12-14T14:47:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bialynichy-pasht.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Віншавальныя паштоўкі з надыходзячымі святамі Божага Нараджэння і Новага года, а таксама лісты са словамі падрымкі  адаслалі па пошце ўсім беларускім палітвязням 14 снежня дэмакракратычныя актывісты з Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці.

“Мы даслалі гэтыя паштоўкі і лісты са словамі падтрымкі, каб выказаць сваю салідарнасць з палітвязнямі, - кажа грамадскі актывіст з Бялыніцкага раёна Барыс Вырвіч. – Усе мы добра ведаем, што гэтым людзям зараз даводзіцца вельмі цяжка, таму важна выказаць ім нашу падтрымку ў гэтыя перадсвяточныя дні, калі кожны чалавек марыць, што наступны год будзе лепшым за папярэдні. Ціск на палітзняволеных пастаянна павялічваецца, пра гэта рэгулярна пішуць праваабарончыя інтэрнэт-сайты, неабходна хоць неяк падтрымаць гэтых людзей. Асабіста я рэгулярна перапісваюсь з некалькімі беларускімі палітвязнямі, апошнім часам яны даволі доўга не дасылаюць лісты, гэта выклікае пэўны непакой”.

Па словах грамадскага актывіста, віншавальныя паштоўкі і лісты ў падтрымку палітвязняў адсылалі бялыніцкія актывісты Руху БНФ “Адраджэнне” і кампаніі “Гавары праўду”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства