У Віцебску забаранілі дзве акцыі на 19 снежня

2011 2011-12-14T14:42:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ploshcha-2010.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
19 cьнежня 2010 года

19 cьнежня 2010 года

Мясцовыя актывісты меркавалі правесці акцыі салідарнасці з палітвязнямі, якія апынуліся ў зняволенні пасля падзеяў у Мінску год таму. Але віцебскі гарвыканкам не дазволіў ні сходу каля “Сіняга дому” на вуліцы Леніна, ні шэсця да плошчы Свабоды.

Як паведаміў адзін з заяўнікаў Аляксей Гaўруцікаў, які быў даверанай асобай Мікалая Статкевіча падчас мінулай прэзідэнцкай выбарчай кампаніі, забарона грунтуецца на тым, што актывісты не прыклалі да заяўкі дамовы з міліцыяй, ЖКГ і “хуткай дапамогай”:

“сёння прыйшла адмова з гарвыканкаму – мы звярталіся туды, бо нашы акцыі планаваліся ў двух раёнах гораду, – а разам з ёй прыйшоў і выклік у абласную пракуратуру на 15 снежня. Мяркую, што мяне хочуць папярэдзіць пра адміністрацыйную адказнасць, калі акцыі будзем ладзіць без дазволу ўладаў”.

Выклік у абласную пракуратуру атрымаў і яшчэ адзін заяўнік, Хрыстафор Жаляпаў, кіраўнік абласной структуры Руху “За Свабоду”.

Пра лёс  яшчэ адной заяўкі на акцыю  да ўгодкаў падзеяў Плошчы пакуль нічога невядома. Заяўку на пікет салідарнасці з палітвязнямі падаваў у Чыгуначную раённую адміністрацыю актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Уладзіслаў Варанецкі. Акцыя запланавана ў Парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў – гэта месца афіцыйна вызначана ўладамі для правядзення масавых імпрэзаў, але адказу ад чыноўнікаў яшчэ няма. 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international