Першае траўматычнае здарэнне на пляцоўцы Астравецкай АЭС

2011 2011-12-14T13:32:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ne_aes1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На пляцоўцы Астравецкай АЭС, што будуецца паблізу мястэчка Варняны, адбылося першае траўматычнае здарэнне, паведаміў рэгіянальны грамадскі актывіст Іван Крук. Так супала, што якраз у гэты час Астравецкі раён наведваў Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Канюк.

 Выявілася, што на пляцоўцы выкарыстоўваюцца дызельныя перасоўныя электрастанцыі, пры эксплуатацыі якіх парушаецца тэхніка бяспекі. 1 снежня на аб’екце працаваў стажор, жыхар Астраўца Алег Січынскі. Пры спробе рамантаваць трубавод радыятара ахалоджвання дызельнай электрастанцыі, яму адрэзала тры пальцы. Зараз Січынскі знаходзіцца на стацыянарным лячэнні ў хірургічным аддзяленні Астравецкага шпіталю, а па факце парушэння правілаў бяспекі працы на Астравецкай будаўнічай пляцоўцы нібыта ідзе праверка. Мясцовая газета “Астравецкая праўда”, якая звычайна асвятляе ўсе, нават драбнейшыя здарэнні, замоўчвае факт калецтва чалавека на будаўнічым аб’екце АЭС.     

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international