Сяргей Каваленка скардзіца на ціск інспекцыі па выкананні пакаранняў

2011 2011-12-14T11:27:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kavalienka_siarhej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Віцебскі сябра КХП БНФ, умоўна асуджаны за вывешванне бел-чырвона-белага  сцяга на гарадской елцы, падаў шэраг скаргаў у абласную пракуратуру. Ён  піша пра абмежаванне сваіх законных правоў на працу, адпачынак і права карыстацца роднай мовай.

Паводле Сяргея Каваленкі,  спробай маральнага ціску на яго можа лічыць шматразовыя начныя праверкі:

“З інспекцыі могуць прыйсці і 5 разоў за ноч, каб праверыць, ці я дома. Ніхто не думае пра тое, што ў мяне двое малых дзяцей, сыну 6 гадоў, і ён не высыпаецца перад школай, а дачцэ толькі 5 месяцаў. Разам з намі жыве мая  маці-пенсіянерка. Усіх іх будзяць, калі з’яўляюцца “правяральшчыкі”.

Ёсць у Сяргея Каваленкі і праблемы матэрыяльнага плану, якія паўсталі паводле ініцыятывы супрацоўнікаў інспекцыі:

“24 лістапада мне прапанавалі падпісаць паперу пра змену рэжыму: раней я мусіў быць дома пасля 21-ай гадзіны, а цяпер ужо пасля 19.30. Для мяне гэта непрымальна, бо я працую прыватным прадпрымальнікам па будаўнічых працах. Шмат хто з маіх кліентаў ходзіць на працу і бывае дома толькі ўвечары. Праз абмежаванні рэжыму я трачу замовы, а мне трэба ўтрымліваць сям’ю – нагадваю, у мяне двое дзяцей і жонка цяпер у дэкрэтным адпачынку”.

Асобную  скаргу на імя пракурора вобласці Сяргей Каваленка напісаў пра  паводзіны супрацоўніцы інспекцыі спадарыні Шылінай:

“Калі я звярнуўся да яе на беларускай мове, то яна адмовілася са мной размаўляць. Сказала, што яна з Расіі, і калі я не стану з ёй гаварыць па-руску, то будзе лічыць гэта адмовай адказваць на яе пытанні. Заявіла, што паслугі перакладчыка, які  патрэбны ёй, мушу алочваць я сам”.

Актывіст  нагадвае, што дзяржаўныя службоўцы ў Рэспубліцы Беларусь мусяць ведаць абедзве дзяржаўныя мовы, і пагардлівае стаўленне ні да воднай з іх недапушчальнае.    Што да іншых праяваў уціску з боку супрацоўнікаў інспекцыі па выкананні пакаранняў, то Сяргей Каваленка бачыць у іх  выключна помсту за апазіцыйныя погляды. Ён кажа, што яму вядомыя факты, калі да іншых умоўна асуджаных у інспекцыі Першамайскага раёну стаўленне куды больш лаяльнае, чымсці да яго.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international