Амбасадару Рэспублікі Беларусь у Польшчы перадалі больш за 500 зваротаў аб памілаванні Канавалава і Кавалёва

2011 2011-12-14T10:52:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kanavalau-kavaliou-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пяцьсот чатырнаццаць чалавек падпісалася пад зваротам да Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі з просьбай аб памілаванні асуджаных да пакарання смерцю за тэракты ў мінскім метрапалітэне Дзмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва. Подпісы збіралі валанцёры групы «Гарызонт - супраць смяротнага пакарання», Асацыяцыі «Адкрытая Рэч Паспаліта» (Otwarta Rzeczpospolita) і Хельсінкскага фонду па правах чалавека (ХФПЧ) на канферэнцыі "Правы чалавека - сучасны стан дыскусіі», што праходзіла з 8 па 10 снежня. Зварот падпісалі дакладчыкі і ўдзельнікі канферэнцыі, а таксама асобы, якія не прымалі ўдзелу ў канферэнцыі, але выказалі жаданне падпісацца.
Пад зваротам, падпісаліся, у прыватнасці, Роберт Бадынтэр (Парыж, Універсітэт Сарбона; экс-старшыня Канстытуцыйнага савета Рэспублікі Францыі, вядомы сваёй дзейнасцю ў галіне адмены смяротнай кары), Данута Пшывара (старшыня ХФПЧ), Паула Савіцкая (старшыня Асацыяцыі «Адкрытая Рэч Паспалітая »(Otwarta Rzeczpospolita), іншыя вядомыя праваабаронцы і выкладчыкі універсітэтаў з многіх краін свету.

Зварот з подпісамі быў высланы ў панядзелак, 12 снежня, Прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку праз Амбасадара Рэспублікі Беларусь у Польшчы.

Раней, 1 снежня асацыяцыя «Адкрытая Рэч Паспаліта", а 6 сьнежня ХФПЧ і «Гарызонт» адправілі звароты з просьбай аб памілаванні Прэзідэнту Лукашэнка.

Дзмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў былі асуджаныя Вярхоўным Судом Беларусі за тэракты ў метрапалітэне ў Мінску. Ход расследавання і працэс выклікалі шматлікія пратэсты праваабаронцаў ва ўсім свеце. З прысудам, і з прызнаннем асуджаных вінаватымі не згодная нават частка ахвяр тэракту ў метро і іх блізкія.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international