Рагачоўскай актывістцы Каці Жылінскай пагражае штраф да 50 мінімальных адзінак

2006 2006-07-21T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны тыдзень на кватэру маладой актывісткі з Рагачова Каці Жылінскай наведваюцца прадстаўнікі праваахоўных органаў, каб уручыць ёй позву ў суд. Дзеўчыне пагражае штраф да 50 мінімальных адзінак.
Маладую актывістку абвінавачваюць у адміністрацыйным правапарушэньні пры прыёме грашовых сродкаў, паведамляе www.belngo.info. Паводле бацькі актывісткі, Віктара Жылінскага, такая асада з боку міліцыянтаў і ўладаў пачалася каля 3 тыдняў таму. Прычына такога інтарэсу, на думку сп. Жылінскага, палягае ў актыўнай грамадзянскай пазыцыі іх сямі. Справа ў тым, што падчас кампаніі па выбарах прэзыдэнта Беларусі амаль уся сямя Жылінскіх за сваю грамадзкую дзейнасьць трапляла за краты. А Каця была сярод пратэстоўцаў у намётавым гарадку ў Менску. Пасля выбарчых падзеяў маладая актывістка на працягу некалькіх тыдняў не магла ўладкавацца на працу. Аднак нарэшце пачала рабіць у мясцовым аддзяленьні аднаго з апэратараў мабільнай сувязі. У хуткім часе супрацоўнікі падатковай інспэкцыі абвінавацілі Кацю ў несвоечасовым скасаваньні чэку. У сувязі з гэтым была распачатая адміністрацыйная судовая справа.
В.Жылінскі разглядае гэты факт як ціск на іх сямю. Дарэчы, бацькі Каці ня могуць дагэтуль знайсьці працу, хаця Віктар мае юрыдычную і пэдагагічную вышэйшую адукацыю.
На сёньняшня прадстаўнікі судовых і праваахоўных органаў ня могуць уручыць Каці Жылінскай позву ў суд, бо дзеўчына знаходзіцца ў Варшаве па стыпэндыяльнай праграме імя Кастуся Каліноўскага.
Нагадаем, перад выбарамі галаву сямі, Віктара Жылінскага, абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы і асудзілі на 7 сутак арышту. У намётавым гарадку ў першыя суткі знаходзіўся малодшы брат Косьця. У наступныя дні яго зьмянілі маці Сьвятлана і сястра Каця, якіх затрымалі падчас разгону намётавага гарадку. Сьвятлану пакаралі 7-ю суткамі арышту, Каця адседзела на Акрэсьціна 4 сутак.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international