Бярозаўчане атрымалі Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека

2011 2011-12-13T16:19:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rusecki-4.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аб гэтым паклапаціўся праваабаронца Сяржук Русецкі. Ён паўтары гадзіны раздаваў 300 асобнікаў Дэкларацыі ў цэнтры гораду ля малога прамысловага рынку.

Па словах Русецкага, прыемна было, калі людзі ахвотна бралі Дэкларацыю і жыва цікавіліся яе зместам і нагодай для атрымання. Былі і такія, якія казалі, што маюць Дэкларацыю, атрымалі ў мінулым годзе. Нямала было і тых, хто адмаўляўся  браць звод сваіх правоў, трасучы адмоўна рукамі, азіраючыся і прыспешваючы крокі ад месца прапановы.

- Сумна было глядзець на тых, каму не патрэбны  правы чалавека, - кажа праваабаронца Сяржук Русецкі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international