“За чыстае паветра” – пададзена скарга

2011 2011-12-13T16:52:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kanius.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ганна Канюс

Ганна Канюс

Брэсцкая актывістка Ганна Канюс падала ў аблвыканкам скаргу на забарону ўладамі горада пікету ў рамках акцыі “За чыстае паветра”.

З дапамогай пікету планавалася прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы са смуродам ў Брэсце і выказаць пратэст у сувязі з бяздзейнасцю чыноўнікаў у гэтым пытанні. Датай правядзення акцыі быў вызначаны дзень 26 лістапада, а месцам, дзе збіраліся ладзіць пікет, прапанавалася пешаходная частка Варшаўскай шашы.

 

Гарвыканкам пікет забараніў, але больш за ўсё Ганну Канюс абурыла фармулёўка. “У адказе мясцовых уладаў гаворыцца, што мне адмоўлена ў правядзенні пікету 16 кастрычніка на вуліцы Савецкай, - кажа брэсцкая актывістка. – Такім чынам, адказ тычыцца акцыі ў зусім іншы дзень і ў іншым месцы”.  

 

У сваёй скарзе ў Брэсцкі аблвыканкам Канюс даводзіць сваё меркаванне, што гарадскія ўлады забаранілі пікет, нават не азнаёміўшыся з тэкстам заявы на яго правядзенне. Таму актывістка патрабуе абавязаць гарвыканкам, каб той разгледзеў заяўку, пададзеную на пікет 26 лістапада, і ўзгадніў новую дату і час правядзення гэтага мерапрыемства.

Варта нагадаць, што брэсцкія ўлады забаранілі і іншыя два пікеты, якія планаваліся ў рамках акцыі “За чыстае паветра”, спаслаўшыся, ў адным выпадку, на адсутнасць дамовы з камунальнымі, медычнымі службамі і праваахоўнымі структурамі, у другім – што ў Брэсце быццам няма вуліцы, дзе плануецца ладзіць акцыю.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international